bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Zephaniah 3
Zephaniah 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
1
Гора бунтаўнічаму і заплямленаму гораду, прыгнятальніку:
2
Ня слухае голасу, не прыймае настаўленьня, на ГОСПАДА не спадзяецца, да Бога свайго не набліжаецца.
3
Князі ягоныя сярод яго — ільвы, якія рыкаюць, судзьдзі ягоныя — ваўкі вечаровыя, якія не пакідаюць [нічога] да раніцы.
4
Прарокі ягоныя — прайдзісьветы, людзі здрадлівыя, сьвятары ягоныя зьняважылі сьвятыню, парушылі Закон.
5
ГОСПАД праведны пасярод яго, ня робіць беззаконьня; кожную раніцу Ён выдае на сьвятло суд Свой, не спыняецца; але злачынца ня ведае сораму.
6
«Я зьнішчыў народы; зруйнаваў вежы іхнія; зрабіў пустымі вуліцы іхнія, ніхто ня ходзіць [па іх]; спустошыў гарады іхнія, што [там] няма чалавека, няма жыхара [у іх].
7
Я сказаў: “Толькі бойся Мяне, прыймі настаўленьне, і ня будзе зьнішчана сяліба твая, усё, што Я наведаю ў цябе”. Але яны ўсталі раніцаю, каб псаваць ўсе ўчынкі свае.
8
Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
9
Бо тады Я вярну народам вусны чыстыя, каб усе клікалі імя ГОСПАДА, каб служылі Яму поплеч.
10
З другога боку рэкаў Кушу [прыйдуць] тыя, якія пакланяюцца Мне; дачка расьцярушаных Маіх прынясе Мне дары свае.
11
У той дзень ты ня будзеш саромецца за ўсе ўчынкі твае, якімі ты адступалася ад Мяне, бо тады Я забяру сярод цябе тых, якія цешацца ў пыхлівасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вывышацца на сьвятой гары Маёй.
12
І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.
13
Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць беззаконьне і ня будзе гаварыць хлусьні, і ня знойдзецца ў вуснах іхніх язык падманлівы, бо яны будуць пасьвіцца і супачываць, і ніхто ня будзе палохаць [іх]».
14
Радуйся, дачка Сыёну! Усклікай, Ізраіль! Весяліся і цешся ўсім сэрцам, дачка Ерусаліму!
15
Адкінуў [ад цябе] ГОСПАД прысуды твае, разьвярнуў ворага твайго. Валадар Ізраіля, ГОСПАД сярод цябе; ужо больш ня будзеш баяцца зла.
16
У той дзень скажуць Ерусаліму: «Ня бойся, Сыёне! Няхай не слабеюць рукі твае».
17
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
18
«Тых, якія пакутуюць, што [няма] дзён сьвяточных, Я зьбяру. Цяжарам у цябе яны былі, на іх была ганьба.
19
Вось, Я зраблю [канец] усім, хто прыгнятае цябе, у той час, і збаўлю кульгавую, і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою і слаўным імем на ўсёй зямлі сораму іхняга.
20
У той час Я прывяду вас, і ў той час Я зьбяру вас, бо Я дам вам імя [слаўнае] і хвалу паміж усімі народамі зямлі, калі вярну палон ваш перад вачыма вашымі, кажа ГОСПАД.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
All chapters:
1
2
3