bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 John 1
2 John 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
1
Старшы — выбранай пані і дзецям яе, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе, што праўду пазналі),
2
дзеля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі навекі,
3
няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!
4
Я дужа ўцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.
5
I сягоньня прашу цябе, пані, не як новую запаведзь пішучы табе, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
6
I тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе хадзілі.
7
Бо многа зводнікаў увайшло ў сьвет, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў целе прыйшоў: гэткі чалавек ёсьць зводнік і антыхрыст.
8
Глядзеце за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.
9
Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.
10
Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;
11
бо хто вітае яго, той прымае ўдзел у благіх учынках яго.
12
Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.
13
Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.
Jump to:
Chapter 1
All chapters:
1