bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
3 John 1
3 John 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
1
Старшы — улюбленаму Гаю, каторага я люблю запраўды.
2
Умілаваны! Малюся, каб ты быў здароў і пасьпяваў ува ўсім, як пасьпявае душа твая.
3
Бо я дужа ўцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.
4
Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.
5
Улюблены! ты робіш вернае, што робіш для братоў і для чужакоў,
6
якія засьведчылі перад царквою тваю любоў; ты добра зробіш, калі адправіш іх, як трэба дзеля Бога,
7
бо яны дзеля іменьня Яго пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паганаў.
8
Дык мы павінны прымаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.
9
Я напісаў царкве; але Дыатрэф, што любіць у іх старшынстваваць, ня прымае нас.
10
Дзеля гэтага, калі я прыду, то напомню пра ўчынкі, якія ён робіць, абмаўляючы нас благімі словамі; і, не здаволіваючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і не дае хочучым ды выганяе з царквы.
11
Улюблены! не патурай ліху, але дабру. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць зло, ня бачыў Бога.
12
Пра Зьмітра засьведчана ўсімі і самой праўдаю; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што пасьведчаньне нашае праўдзівае.
13
Шмат меў я пісаць; але не хачу пісаць да цябе чарніламі і трысьцінай,
14
але спадзяюся борзда пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны.
15
Мір табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.
Jump to:
Chapter 1
All chapters:
1