bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Jude 1
Jude 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
1
Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, — пакліканым, што асьвенчаны Богам Айцом і захаваны Ісусам Хрыстом:
2
ласка вам і мір і любоў няхай памножыцца!
3
Умілаваныя! пакладаючы ўсю рупнасьць пісаць вам аб агульным збаўленьні, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамінаньне — змагацца за веру, раз пераданую сьвятым.
4
Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.
5
Я хачу напомніць вам, каторыя раз гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпскае, нявераваўшых пасьля загубіў
6
і ангелаў, не захаваўшых свае ўлады, але пакінуўшых сваё жыльлё, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня дзержыць.
7
Як Садом і Гамора і вакалічныя месты, што падобна да іх жылі ў распусьце й за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агня, пастаўлены за прыклад, —
8
гэтак сама будзе і з гэтымі лятуценьнікамі, якія апаганіваюць цела, адкідаюць начальства і ўладу ганьбуюць.
9
Міхал Архангел, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсеява, не адважыўся вынесьці дакорлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табе Госпад.
10
А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ведаюць; што-ж па прыродзе ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе растляваюць.
11
Гора ім, бо пайшлі шляхам Каіна, папаліся ў манлівасьць нагароды Валаамавае і ў упартасьці пагіблі, як Карэй.
12
Яны ёсьць небясьпека на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, насуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца ветрам; асеньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы памершыя, павырываныя;
13
лютыя хвалі марскія, што пеняцца сорамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цемра навекі захована.
14
Аб іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось ідзе Госпад з мірыядамі сьвятых —
15
учыніць суд над усімі і дакарыць між імі ўсіх бязбожных за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чыпілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.
16
Гэта наракальнікі, нічым не здавальняючыяся, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх; і вусны іх гавораць горда, і яны паважаюць аблічча дзеля карысьці.
17
Але вы умілаваныя, памятайце словы, прадказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:
18
яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лаяльнікі, каторыя ходзяць водле іхніх бязбожных пажаданьняў.
19
Гэта тыя, што адлучаюцца (ад еднасьці веры), з душою, ды ня маючыя духа.
20
А вы, улюбленыя, будуючы сябе найсьвяцейшай верай вашай, молячыся ў Духу Сьвятым,
21
захоўвайце сябе ў любві Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.
22
I над аднымі літуйцеся з развагаю,
23
а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце з страхам, ненавідзячы навет вопратку, целам апаганеную.
24
Таму-ж, хто захаваць вас можа ад упадку і паставіць перад славаю Сваею нескажонымі ды ў радасьці,
25
адзінаму прамудраму Богу, Збавіцелю нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашаса, слава й веліч, сіла і ўлада сягоньня й на ўсе вякі. Амін.
Jump to:
Chapter 1
All chapters:
1