bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
1 Corinthians 16
1 Corinthians 16
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
1
А зьбіраючы для сьвятых, рабеце так, як я ўстанавіў у цэрквах Галятыйскіх;
2
у першы дзень тыдня кожны з вас хай адкладвае ў сябе і ашчаджае, колькі дазваляе яму дастатак, каб не рабіць збораў, калі я прыйду.
3
А як прыйду, дык, каго вы выбераце, тых пашлю зь пісьмамі, каб даставілі ваш дар у Ерусалім.
4
А калі і мне прыстойна будзе выправіцца, дык яны са мною пойдуць.
5
Я прыйду да вас, калі прайду Македонію; бо я іду цераз Македонію.
6
А ў вас, можа стацца, пажыву, або і перазімую, каб вы мяне правялі, куды пайду.
7
Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць.
8
А ў Эфэсе я прабуду да Пяцідзясятніцы,
9
бо мне адчынены вялікія і шырокія дзьверы, і праціўнікаў многа.
10
Калі ж прыйдзе да вас Цімафей, глядзеце, каб ён быў у вас убясьпечаны; бо ён чыніць справу Гасподнюю, як і я.
11
Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі.
12
А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна.
13
Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужныя, цьвёрдыя;
14
усё ў вас няхай будзе зь любоўю.
15
Прашу вас, браты, вы ведаеце, сямейства Сьцяпанавае, што яно ёсьць пачатак Ахаіі, і што яны прысьвяцілі сябе служэньню сьвятым;
16
будзьце ж і вы пачцівыя да такіх і да кожнага, хто пасабляе і працуе.
17
Я рады прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка: яны бо адшкадавалі мне вашу адсутнасьць,
18
бо яны мой і ваш дух супакоілі. Шануйце такіх.
19
Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою.
20
Вітаюць вас, усе браты. Вітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем.
21
Маё Паўлава вітаньне сваёю рукою.
22
Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафэма; маранафа.
23
Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі,
24
і любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16