bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Hosea 12
Hosea 12
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 13 →
1
Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей.
2
Але і зь Юдам у Госпада суд,— і Ён наведае Якава па дарогах ягоных, аддасьць яму паводле дзеяў ягоных.
3
Яшчэ ў чэраве ў маці запыняў ён брата свайго, а ўзмужнеўшы змагаўся з Богам.
4
Ён змагаўся з анёлам — і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфляеме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі.
5
А Гасподзь ёсьць Бог Саваоф; Сутны — імя Яго.
6
Зьвярніся і ты да Бога твайго: назірай міласьць і суд і спадзявайся на Бога твайго заўсёды.
7
Хананэянін зь няправільнымі вагамі ў руцэ любіць крыўдзіць;
8
і Яфрэм кажа: "аднак я разбагацеў; назапасіў сабе маёмасьці, хоць ва ўсіх маіх працах ня знойдуць нічога незаконнага, што было б грэхам".
9
А Я, Гасподзь Бог твой ад самай зямлі Егіпецкай, зноў пасялю цябе ў кушчах, як у дні сьвята.
10
Я гаварыў прарокам і памнажаў уявы і праз прарокаў ужываў прытчы.
11
Калі Галаад зрабіўся Авэнам, дык яны сталі марныя, у Галгалах калолі ў ахвяру цялят, і ахвярнікі іхнія стаялі як крушні на межах поля.
12
Уцёк Якаў на палі Сірыйскія, і служыў Ізраіль за жонку і за жонку вартаваў авечак.
13
Праз прарока вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта і праз прарока Ён ахоўваў яго.
14
Моцна раздражніў Яфрэм Госпада, і за тое кроў яго пакіне на ім і кляцьбу яго аберне Гасподзь на яго.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14