bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Jeremiah 40
Jeremiah 40
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 39
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 41 →
1
Слова, якое было Ерамію ад Госпада, пасьля таго як Навузардан, начальнік целаахоўцаў, адпусьціў яго з Рамы, дзе ён узяў яго зкаванага ланцугамі сярод іншых палонных Ерусалімцаў і Юдэяў, якіх перасялілі ў Вавілон.
2
Начальнік целаахоўцаў узяў Ерамію і сказаў яму: "Гасподзь Бог твой вырак гэта бедства на месца гэтае,
3
і навёў яго Гасподзь і зрабіў тое, што сказаў; бо вы зграшылі перад Госпадам і ня слухаліся голасу Ягонага, за тое і спасьцігла вас гэта.
4
Дык вось, я вызваляю цябе сёньня з ланцугоў, якія на руках тваіх: калі табе заўгодна ісьці са мною ў Вавілон,— ідзі, і я мецьму клопат за цябе; а калі незаўгодна табе ісьці са мною ў Вавілон,— заставайся. Вось, уся зямля перад табою; куды табе заўгодна, і куды падабаецца ісьці, туды і ідзі".
5
Калі ён яшчэ не адышоў, сказаў Навузардан: "ідзі да Гадоліі, сына Ахікамавага, сына Сафанавага, якога цар Вавілонскі паставіў над гарадамі Юдэйскімі, і заставайся зь ім сярод народу; альбо ідзі, куды падабаецца табе ісьці". І даў яму начальнік целаахоўцаў прадуктаў і дарунак і адпусьціў яго.
6
І прыйшоў Ерамія да Гадоліі, сына Ахзікамавага, у Масіфу, і жыў зь ім сярод народу, які заставаўся ў краіне.
7
Калі ўсе ваеначальнікі, якія былі ў полі, яны і людзі іхнія, пачулі, што цар Вавілонскі паставіў Гадолію, сыны Ахікамавага, начальнікам над краінаю і даручыў Яму мужчын і жанчын і дзяцей, і тых зь беднякоў краіны, якія ня былі пераселены ў Вавілон,
8
тады прыйшлі да Гадоліі ў Масіфу і Ісмаіл, сын Натаніі, і Ёанан і Ёнатан, сыны Карэевыя, і Сэрая, сын Танасмэта, і сыны Офі з Нэтафаты, і Езанія, сын Махаты, яны і дружына іхняя.
9
Гадолія, сын Ахікамаў, сына Сафанавага, запрысягнуўся ім, кажучы: "ня бойцеся служыць Халдэям, заставайцеся на зямлі і служэце цару Вавілонскаму, і будзе вам добра;
10
а я застануся ў Масіфе, каб стаяць перад абліччам Халдэяў, якія будуць прыходзіць да нас; а вы зьбірайце віно і летнія плады і алей і зьбірайце ў посуд ваш, і жывеце ў гарадах вашых, якія занялі".
11
Таксама і ўсе Юдэі, якія былі ў зямлі Маавіцкай і сярод сыноў Амона і ў Ідумэі, і ва ўсіх краінах, пачулі, што цар Вавілонскі пакінуў частку Юдэяў і паставіў над імі Гадолію, сына Ахікамавага, сына Сафанавага;
12
і вярнуліся ўсе гэтыя Юдэі з усіх мясьцінаў, куды былі выгнаны, і прыйшлі ў зямлю Юдэйскую да Гадоліі ў Масіфу, і сабралі віна і летніх пладоў вельмі шмат.
13
Тым часам Янан, сын Карэеў, і ўсе вайсковыя начальнікі, якія былі ў полі, прыйшлі да Гадоліі ў Масіфу
14
і сказалі яму: "ці ведаеш ты, што Вааліс, цар сыноў Амонавых, прыслаў Ісмаіла, сына Натаніі, каб забіць цябе"? Але Гадолія, сын Ахікамаў, не паверыў ім.
15
Тады Янан, сын Карэеў, сказаў Гадолію патайна ў Масіфе: "дазволь мне, і я пайду і заб'ю Ісмаіла, сына Натаніі, і ніхто не даведаецца; навошта дапускаць, каб ён забіў цябе, і каб усе Юдэі, што сабраліся да цябе, расьсеяліся, і каб загінула рэшта Юдава"?
16
Але Гадолія, сын Ахікамаў, сказаў Янану, сыну Карэеваму: "не рабі гэтага, бо ты няпраўду кажаш пра Ісмаіла".
← Chapter 39
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 41 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52