bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Jonah 4
Jonah 4
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
1
Ёна моцна засмуціўся з гэтага і быў раздражнёны.
2
І маліўся ён Госпаду і сказаў: "о, Госпадзе! ці ж ня раз гэта казаў я, калі быў яшчэ ў краіне маёй? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаў, што Ты — Бог добры і міласэрны, шматцярплівы і шматлітасьцівы, і шкадуеш за бедства.
3
І сёньня, Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепей мне памерці, чым жыць".
4
І сказаў Гасподзь: "няўжо гэта засмуціла цябе так моцна?"
5
І выйшаў Ёна з горада і сеў з усходняга боку каля горада, і зрабіў сабе там намёт і сеў пад ім у цяні, каб убачыць, што будзе з горадам,
6
І вырасьціў Гасподзь Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнам, каб над галавою ягонай быў цень і каб выбавіць яго ад засмучэньня ягонага; Ёна вельмі ўзрадаваўся расьліне гэтай.
7
І зрабіў Бог так, што на другі дзень з зарою чарвяк падтачыў расьліну, і яна засохла.
8
А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: "лепей мне памерці, чым жыць".
9
І сказаў Бог Ёну: "няўжо так моцна засмуціўся ты за расьліну?" Ён сказаў: "вельмі засмуціўся, нават да сьмерці".
10
Тады сказаў Гасподзь: "ты шкадуеш за расьліну, над якою ты не працаваў і якое не гадаваў, якая за адну ноч вырасла і за адну ж ноч і прапала:
11
Мне ці ж не пашкадаваць Нінэвіі, горада вялікага, у якім больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і мноства быдла?"
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
All chapters:
1
2
3
4