bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Judges 12
Judges 12
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
1
Яфрэмавыя сабраліся і прыйшлі ў Сэвіну і сказалі Ефтаю: навошта ты хадзіў ваяваць з Аманіцянамі, а нас не паклікаў з сабою? мы спалім дом твой агнём і з табою разам.
2
Ефтай сказаў ім: я і народ мой мелі з Аманіцянамі вялікую зваду; я клікаў вас, але вы не ўратавалі мяне ад рукі іхняй;
3
бачачы, што ты не ратуеш мяне, я паставіў пад пагрозу жыццё маё і пайшоў на Аманіцянаў, і аддаў іх Гасподзь у рукі мае; навошта ж вы прыйшлі сёньня ваяваць са мною?
4
І сабраў Ефтай усіх жыхароў Галаадскіх і біўся зь Яфрэмлянамі, і пабілі жыхары Галаадскія Яфрэмавых, кажучы: вы ўцекачы Яфрэмавыя, а Галаад сярод Яфрэма і сярод Манасіі.
5
І перахапілі Галаадыцяне пераправу цераз Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: "дазвольце мне пераправіцца", дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не.
6
Яны казалі яму: "скажы: "шыбалет", а ён казаў: "сыбалет", і ня мог інакш вымавіць. Тады яны, узяўшы яго, заколвалі каля пераправы цераз Ярдан. І загінула тым часам з Яфрэмавых сорак дзве тысячы.
7
Ефтай быў судзьдзёю Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр Ефтай Галаадыцянін і пахаваны ў адным з гарадоў Галаадскіх.
8
Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Эсэвон з Віфляема.
9
У яго было трыццаць сыноў, і трыццаць дочак адпусьціў ён з дому, а трыццаць дочак узяў збоку за сыноў сваіх, і быў судзьдзя Ізраіля сем гадоў.
10
І памёр Эсэвон і пахаваны ў Віфляеме.
11
Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Элон Завулонаў і судзіў Ізраіля дзесяць гадоў.
12
І памёр Элон Завулонаў і пахаваны ў Аялоне, у зямлі Завулонавай.
13
Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Аўдон, сын Гілелаў, Піратанянін.
14
У яго было сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах; ён судзіў Ізраіля восем гадоў.
15
І памёр Аўдон, сын Гілела, Піратанянін, і пахаваны ў Піратоне ў зямлі Яфрэмавай, на гары Амалікавай.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21