bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
2 Samuel 11
2 Samuel 11
Belarusian 2017
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
1
А сталася праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што Давід выправіў Ёаба і паслугачоў сваіх і з ім разам увесь Ізраэль, і яны разграмілі сыноў Амона і аблажылі Рабу; а Давід у той час застаўся ў Ерузаліме.
2
І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
3
Дык цар паслаў выведаць, што гэта за жанчына; і паведамілі яму, што гэта Бэтсэба, дачка Эліяма, жонка Урыі Хетэя.
4
І Давід, паслаўшы вестуноў, узяў яе; калі яна ўвайшла да яго, ён спаў з ёю, а яна, ачысціўшыся ад сваёй нячыстасці, вярнулася ў дом свой;
5
калі ж яна пачала, паслала яна паведаміць цару і сказала: «Я пачала».
6
А Давід выправіў пасланца да Ёаба, кажучы: «Пашлі да мяне Урыю Хетэя». І паслаў Ёаб Урыю Хетэя да Давіда,
7
і прыйшоў Урыя да Давіда. І Давід пытаўся пра становішча Ёаба і народа, і пра падзеі вайны,
8
і сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой і памый свае ногі». І выйшаў Урыя з дома цара; і за ім панеслі стравы царскія.
9
А Урыя спаў перад брамаю дома царскага з іншымі паслугачамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.
10
І паведамілі Давіду, кажучы: «Урыя не пайшоў у дом свой». І спытаў Давід у Урыі: «Ці ж ты не прыйшоў з дарогі? Чаму ж не заходзіш у дом свой?»
11
І Урыя сказаў Давіду: «Каўчэг, і Ізраэль, і Юда жывуць у палатках, і гаспадар мой Ёаб, і паслугачы гаспадара майго прабываюць у полі; а я маю пайсці ў дом свой, каб есці, і піць, і спаць з жонкай сваёю? Дзеля збаўлення твайго і дзеля збаўлення душы тваёй, — гэтага я не зраблю!»
12
Дык сказаў Давід Урыі: «Застанься тут таксама і сёння, і заўтра я адпушчу цябе». Застаўся Урыя ў Ерузаліме на той дзень і на другі.
13
І паклікаў яго Давід, каб ён еў перад ім і піў, і напаіў яго. Выйшаўшы вечарам, ён спаў на пасцілцы сваёй між паслугачоў гаспадара свайго і ў дом свой не пайшоў.
14
Сталася раніцай, што напісаў Давід ліст да Ёаба, і паслаў яго праз Урыю,
15
у лісце напісаўшы: «Пастаўце Урыю ў першым страі, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыдзіце ад яго, каб ён, паранены, загінуў».
16
Дык, калі Ёаб асадзіў горад, ён паставіў Урыю ў месцы, аб якім ведаў, што ваявалі там наймужнейшыя ваяры.
17
І выйшлі з горада людзі, і ваявалі супраць Ёаба; і былі забітыя ў народзе паслугачы Давідавы, і памёр таксама Урыя Хетэй.
18
І паведаміў Ёаб праз вестуноў Давіду ўсе падзеі бою;
19
і загадаў ён вестуну, кажучы: «Калі ты раскажаш цару пра ўсе падзеі бою
20
і ўбачыш, што цар разгневаўся, і калі ён скажа табе: “Чаму вы так блізка пад горад падыходзілі, каб ваяваць? Ці вы не ведалі, што з муроў будуць кідаць у вас дзіды?
21
Хто забіў Абімэлеха, сына Ерабаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з мура камень млынавы, так што ён памёр у Тэбэце? Чаму вы падыходзілі пад мур?” Тады ты скажы: “Таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў”».
22
І пайшоў пасланец, і прыйшоў і расказаў Давіду ўсё, што яму загадаў Ёаб.
23
І сказаў вястун Давіду: «Паколькі яны мелі перавагу над намі, ваяры іх выйшлі супраць нас на поле, але мы, здзейсніўшы напад, перамаглі іх і пераследавалі іх аж да брамы горада.
24
І лучнікі пускалі ў паслугачоў тваіх стрэлы зверху з мура; і загінулі паслугачы цара, а таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў».
25
І сказаў Давід вестуну: «Скажы гэта Ёабу: “Не перажывай дзеля гэтага выпадку; бо рознай бывае ваенная доля, і меч дасягае раз таго, другі раз іншага; будзь мужны ў вайне тваёй супраць горада, каб знішчыць яго. І ты падбадзёр яго”».
26
А жонка Урыі пачула, што загінуў муж яе, Урыя, і плакала дзеля яго.
27
І па заканчэнні жалобы паслаў за ёй Давід, і ўвёў яе ў дом свой, і стала яна жонкай яго, і нарадзіла яму сына. І Госпаду не спадабалася тое, што зрабіў Давід.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24