bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
2 Samuel 22
2 Samuel 22
Belarusian 2017
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 23 →
1
І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,
2
і ён казаў: «Госпад — скала мая, і крэпасць мая, і Збаўца мой;
3
Божа мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой і рог збаўлення майго! Ты абарона мая і прыстанак мой. Збаўца мой, ад гвалту вызваліш Ты мяне.
4
Паклічу я Госпада, вартага хвалы, і ад ворагаў маіх уратаваны буду.
5
Бо агарнулі мяне хвалі смерці, віры Бэліяла ўстрывожылі мяне;
6
путы смерці ахапілі мяне, і смяротныя петлі душаць мяне.
7
У роспачы маёй клічу я Госпада і прызываю Бога майго; выслухаў Ён з храма Свайго голас мой, і вокліч мой дайшоў да вушэй Яго.
8
І здрыганулася і затрымцела зямля, і падваліны нябесныя зварухнуліся і захісталіся, бо запалаў Ён гневам.
9
Узняўся дым з ноздраў Яго і агонь знішчальны з вуснаў Яго; вуглі агністыя сыпаліся ад Яго.
10
І нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.
11
І сеў на херубіна, і паляцеў, і ўзняўся на крылах ветру.
12
І ахінуўся ў цемру, як заслону, цёмнымі водамі ды густымі хмарамі ахутаў Сябе.
13
Перад бляскам позірку Яго загарэлася вуголле агністае.
14
Загрымеў на нябёсах Госпад, і Найвышэйшы даў пачуць голас Свой.
15
Ён пусціў стрэлы Свае і рассыпаў іх, мноствам маланак напалохаў іх.
16
І адкрыліся глыбіні мора, і адчыніліся фундаменты сусвету ад ушчування Госпада, ад подыху духу гневу Яго.
17
Даслаў Ён [руку] з вышыні і схапіў мяне, выцягнуў мяне з глыбокіх водаў.
18
Выратаваў Ён мяне ад ворага майго наймагутнейшага, ад тых, якія ненавідзяць мяне, якія дужэйшыя за мяне.
19
Яны нахлынулі на мяне ў дзень смутку майго, і Госпад стаў для мяне апораю.
20
І вывеў Ён мяне на прастор: уратаваў Ён мяне, бо спадабаўся я Яму.
21
І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй, і за чысціню рук маіх аддаў Ён мне,
22
бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.
23
Усе прысуды Яго перада мной, і ад загадаў Яго я не адступіў,
24
і стаў я беззаганны з Ім, і высцерагаўся асабістай злачыннасці.
25
І адплаціў мне Госпад паводле праўды маёй і паводле чысціні рук маіх перад вачамі Яго.
26
Са святым Ты святы будзеш, і з чалавекам беззаганным беззаганны будзеш,
27
і з абраным абраны будзеш, і з заганным падступны будзеш.
28
І людзей бедных Ты ратуеш, а вочы ганарыстыя прыніжаеш.
29
Бо Ты, Госпадзе, светач мой, і Бог мой прасвятляе цемру маю.
30
З Табою я пайду ў наступ на варожыя войскі і з Богам маім пераскочу праз мур.
31
Божа, бязгрэшны шлях Яго, слова Госпадава агнём выпрабавана, Ён — шчыт для ўсіх, хто на Яго спадзяецца.
32
Бо хто бог, апрача Госпада? І хто скала, апрача Бога нашага?
33
Бог, Які падперазаў мяне сілаю і зрабіў дарогу маю беззаганнай,
34
зрабіўшы ногі мае такімі, як у аленя, і на вышыні падняўшы мяне;
35
навучыў рукі мае барацьбе, і рукі мае нацягваюць медны лук.
36
Ты даў мне шчыт збаўлення Твайго, і тое, што Ты слухаеш мяне, узвялічвае мяне.
37
Ты пашырыў крокі мае пада мною, і не хістаюцца ногі мае.
38
Я пераследаваў ворагаў маіх, і таптаў іх, і не вяртаўся, пакуль не знішчаў іх.
39
Я нішчыў іх і знішчаў так, каб яны не маглі падняцца: гінулі яны пад нагамі маімі.
40
Ты падперазаў мяне сілай да бою, тых, хто паўстаў супраць мяне, падпарадкаваў мне.
41
Ты прымушаў уцякаць ворагаў маіх, і я знішчаю ненавіснікаў маіх.
42
Крычалі яны, і не было нікога, хто б выратаваў іх, клікалі Госпада, і Ён не паслухаў іх.
43
Я расцярушыў іх, як пыл зямлі, як гразь вуліц таптаў я іх.
44
Ты выратаваў мяне ад бунтаў народа майго, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,
45
чужыя сыны ліслівяць перада мною, слухаюць мяне слухам вушэй сваіх.
46
Чужыя сыны адступаюць і дрыжаць ва ўмацаваннях сваіх.
47
Жыве Госпад, і дабраславёны будзь, скала мая, і будзь узвялічаны Бог, скала збаўлення майго.
48
Бог, Які дае мне збаўленне і Які падпарадкоўвае народы мне.
49
Ён вызваліў мяне ад ворагаў маіх і ўзнёс мяне над тымі, хто паўстае супраць мяне; ад чалавека гвалтоўнага Ты ўхаваў.
50
Таму буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе, і буду спяваць на славу імя Твайго:
51
услаўляе Ён збаўленнем цара Свайго і аказвае міласэрнасць намашчэнцу Свайму Давіду і нашчадкам яго навекі».
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24