bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
Proverbs 31
Proverbs 31
Belarusian 2017
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
1
Словы Ламуэля, цара Масы, якім яго навучыла ўласная маці.
2
Што, сыне мой? Што, сыне ўлоння майго? Што, сыне абяцанняў маіх?
3
Не аддавай жанчынам маёмасць сваю, ані шляхоў сваіх тым, што губяць цароў.
4
Не да твару царам, о Ламуэль, не да твару царам піць віно, ані кіраўнікам — прагнуць сіцэры,
5
каб не выпілі яны аднойчы і не забыліся на законы, і каб не спынілі яны справу ўсіх сыноў беднага.
6
Дай сіцэры таму, хто гіне, а віна тым, хто з горкай душою:
7
хай п’юць і хай забудуцца на беднасць сваю, і хай больш не ўспамінаюць пра смутак свой.
8
Ты вусны свае адкрый для нямога і для спраў усіх сыноў, што прападаюць;
9
адкрый вусны свае, вырашай, што справядлівае, і судзі ўбогага і беднага.
10
Хто знойдзе дабрадзейную жанчыну? Цана яе — значна вышэй за самацветы.
11
Упэўнена ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбыткаў.
12
Верне яму дабро, а не ліха ва ўсе дні жыцця свайго.
13
Набыла яна воўны і льну і зрабіла іх радасцю рук сваіх.
14
Зрабілася яна — быццам караблём купецкім, што здалёк вязе хлеб свой.
15
І ўстае яна ўначы, і раздае ежу дамачадцам сваім і харч — служанкам сваім.
16
Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік.
17
Падперазалася моцай і ўзмацняе руку сваю.
18
Адчувае і бачыць, што справа яе — добрая; не патухне ўначы светач яе.
19
Руку сваю працягвае яна да калаўрота, а пальцы яе хапаюць верацяно.
20
Далоні свае адкрывае ўбогаму, і руку сваю працягвае да беднага.
21
Не баіцца яна снежных халадоў для дому свайго: бо ўсе яе дамачадцы апранутыя ў падвоеную вопратку.
22
Зрабіла яна сабе пакрывала; вісон і парфіра — убранне яе.
23
У брамах муж яе вядомы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
24
Яна вырабляе муслін і прадае, і паясы прадае Ханаану.
25
Стойкасць і прыгажосць — убранне яе, і будзе смяяцца яна ў самы апошні дзень.
26
Адкрывае вусны свае для мудрасці, і на языку яе — запавет лагоднасці.
27
Аглядае яна сцежкі дому свайго, і не есць яна хлеб свой бяздзейная.
28
Устаюць дзеці яе і называюць яе самай шчаслівай, і муж яе хваліць яе:
29
«Шмат жанчын было дабрадзейных, але ты пераўзышла ўсіх на свеце».
30
Прывабнасць — падманная, а прыгажосць — пустая: тая жанчына праславіцца, што баіцца Госпада.
31
Дайце ёй ад плода рук яе, і хай уславяць яе ў брамах справы яе.
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31