bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Amos 7
Amos 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 8 →
1
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Ён уфармаваў саранчу, калі пачала расьці атава, і вось, атава была пасьля касьбы для валадара.
2
І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: “Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы”.
3
Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе [гэтага]”, — сказаў ГОСПАД.
4
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў, каб праводзіць спрэчку, агонь, і ён пажор бяздоньне вялікае, і пажор частку [зямлі].
5
І я сказаў: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, калі ласка, спыні! Як устане Якуб? Бо ён малы”,
6
Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе гэтага”, — сказаў Госпад ГОСПАД.
7
Гэта Ён паказаў мне. І вось, Госпад стаіць на муры стромкім і ў руцэ Ягонай — грунтвага.
8
І сказаў ГОСПАД мне: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Грунтвагу”. І сказаў Госпад: “Вось, я павешу грунтвагу сярод народу Майго Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх.
9
І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама”.
10
І паслаў Амацыя, сьвятар з Бэтэлю, да Ерабаама, валадара Ізраіля, кажучы: «Амос змовіўся супраць цябе пасярод дому Ізраіля. Ня можа зямля вытрываць усіх словаў ягоных.
11
Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”».
12
І сказаў Амацыя Амосу: «Відушчы, ідзі, уцякай сабе ў зямлю Юды, і еш там хлеб, і там праракуй,
13
але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства».
14
І адказаў Амос, і сказаў Амацыі: «Я — не прарок, і я — ня сын прарока, бо я — звычайны пастух і зьбіраю сыкаморы.
15
І ўзяў мяне ГОСПАД, калі я [ішоў] за авечкамі, і сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі, праракуй народу Майму, Ізраілю”.
16
І цяпер слухай слова ГОСПАДА. Ты кажаш: “Не праракуй на Ізраіля і не прапаведуй на дом Ісаака”.
17
Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль палаленьнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”».
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9