bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Amos 8
Amos 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 9 →
1
Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй [садавінай].
2
І сказаў Ён: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Кош з летняй [садавінай]”. І сказаў ГОСПАД мне: “Канец прыйшоў народу Майму Ізраілю, і ўжо больш не прайду каля іх.
3
І будуць галасіць сьпевамі сьвятыні ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД; шмат будзе трупаў на кожным месцы, і кінутых моўчкі”.
4
Паслухайце гэта вы, якія топчаце ўбогага, і вынішчаеце ўцісканых зямлі,
5
кажучы: “Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,
6
каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа”.
7
Прысягнуў ГОСПАД на пыхлівасьць Якуба: “Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхніх!
8
Ці не захістаецца ад гэтага зямля? Ці не залямантуе кожны, хто жыве на ёй? І яна ўздымаецца як рака, і ўсхвалюецца, і затопіць, як рака Эгіпецкая”.
9
І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня,
10
і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.
11
Вось, праходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але [голад], каб слухаць словы ГОСПАДА.
12
І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.
13
У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы.
14
Тыя, якія прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!” упадуць і больш ня ўстануць.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9