bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Hosea 8
Hosea 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 9 →
1
Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [ляціць] на дом ГОСПАДА, бо парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.
2
Да Мяне клікалі: «Божа мой, мы ведаем Цябе, мы, Ізраіль!»
3
Адкінуў Ізраіль дабро. Вораг будзе перасьледаваць яго.
4
Яны ставяць валадароў, але без Мяне; ставяць князёў, але Я ня ведаю [пра гэта]. З срэбра свайго і золата свайго зрабілі ідалаў для сябе на загубу сваю.
5
Адкінула [цябе] цяля тваё, Самарыя! Распаліўся гнеў Мой супраць іх. Як доўга ня можаце захоўваць нявіннасьць?
6
Бо і яно з Ізраіля; разьбяр зрабіў яго, і ён ня ёсьць богам, на кавалкі разваліцца цяля Самарыі.
7
Бо яны пасеялі вецер, і пажнуць буру. Ня будзе ў яго збожжа; парастак ня дасьць мукі, а калі і дасьць, чужынцы праглынуць яе.
8
Праглынуты Ізраіль; ён стаўся між народамі як начыньне непатрэбнае.
9
Бо яны зыйшлі да Асура як дзікі асёл самотны; Эфраім наймае сабе каханкаў.
10
Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, і яны адчуюць крыху цяжар валадара князёў,
11
бо Эфраім намножыў ахвярнікі, каб грашыць, былі ў яго ахвярнікі, каб грашыць.
12
Пішучы, напісаў для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта.
13
Як ахвяры з дароў Маіх ахвяруюць мяса і ядуць яго, але ГОСПАД ня мае ўпадабаньня ў іх. Цяпер Ён ўзгадае беззаконьне іхняе і наведае грахі іхнія; яны вернуцца ў Эгіпет.
14
І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14