bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Jeremiah 21
Jeremiah 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 22 →
1
Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА, калі валадар Сэдэкія паслаў да яго Пашхура, сына Малькія, і сьвятара Сафонію, сына Маасэі, кажучы:
2
«Парайся, просім, у імя нашае ў ГОСПАДА, бо Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, ваюе супраць нас. Можа, ГОСПАД учыніць для нас цуды Свае, і ён адступіць ад нас».
3
І сказаў ім Ярэмія: «Так адкажыце Сэдэкіі:
4
“Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Вось, Я адвярну назад прылады ваенныя, якія ў руках вашых і якімі вы ваюеце з валадаром Бабілонскім і з Халдэйцамі, што аблягаюць вас звонку муроў, і зьбяру іх у сярэдзіне гораду гэтага.
5
І Я буду ваяваць супраць вас рукою ўзьнятаю і рамяном дужым, з гневам, ярасьцю і абурэньнем вялікім.
6
І Я ўдару жыхароў гораду гэтага, і чалавека, і жывёлу; паўміраюць яны ад пошасьці вялікай.
7
А пасьля гэтага, кажа ГОСПАД, Я выдам Сэдэкію, валадара Юды, слугаў ягоных і народ, і тых, хто застанецца ў горадзе гэтым пасьля заразы, мяча і голаду, у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ў рукі ворагаў іхніх, і ў рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, і ён заб’е іх вострывам мяча, і не памілуе іх, і ня будзе шкадаваць іх, і ня будзе мець літасьці”.
8
А народу гэтаму скажы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я стаўлю перад абліччам вашым шлях жыцьця і шлях сьмерці.
9
Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і пошасьці. А хто выйдзе і патрапіць да Халдэйцаў, якія аблягаюць вас, будзе жыць і атрымае, як здабычу, душу сваю.
10
Бо Я зьвярнуў аблічча Маё на горад гэты на злое, а не на добрае, кажа ГОСПАД. Ён будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага, і той спаліць яго вагнём”.
11
Адносна дому валадара Юды слухайце слова ГОСПАДА:
12
“Доме Давіда, гэта кажа ГОСПАД. Судзіце справядліва ад раніцы і вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля! Бо іначай гнеў Мой разгарыцца як вагонь, і будзе гарэць, і ніхто ня зможа патушыць яго з прычыны ліхіх учынкаў вашых.
13
Вось, Я супраць цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, кажа ГОСПАД. Вы гаворыце: “Хто прыйдзе на нас, і хто ўвойдзе ў памяшканьні нашыя?”
14
Я пакараю вас паводле пладоў учынкаў вашых, кажа ГОСПАД, і запалю вагонь у лесе ягоным, і ён праглыне ўсё вакол яго”».
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52