bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Jeremiah 28
Jeremiah 28
Belarusian Bokun
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 29 →
1
І сталася ў той год на пачатку валадараньня Сэдэкіі, валадара Юды, у чацьвёртым годзе, у пятым месяцы сказаў мне Хананія, сын Азура, прарок, які з Гібэону, у Доме ГОСПАДА перад вачыма сьвятароў і ўсяго народу, кажучы:
2
«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага.
3
На працягу двух гадоў Я вярну на месца гэтае ўсё начыньне Дому ГОСПАДА, якое забраў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, з месца гэтага, і вывез у Бабілон.
4
І Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх выгнанцаў з Юды, якія пайшлі ў Бабілон, Я прывяду на месца гэтае, кажа ГОСПАД, бо Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага».
5
І сказаў прарок Ярэмія прароку Хананіі перад вачыма сьвятароў і перад вачыма ўсяго народу, які стаяў у Доме ГОСПАДА.
6
І сказаў прарок Ярэмія: «Амэн! Няхай так зробіць ГОСПАД! Няхай ГОСПАД споўніць слова тваё, якое ты прарочыў, вяртаючы начыньне з Дому ГОСПАДА і ўсіх выгнаных у няволю з Бабілону на месца гэтае!
7
Паслухай, аднак, слова гэтае, якое прамаўляю ў вушы твае і ў вушы ўсяго народу.
8
Прарокі, якія былі перада мной і перад табой ад вякоў прарочылі супраць земляў шматлікіх і супраць валадарстваў вялікіх, [кажучы] пра вайну, гора і заразу.
9
Прарок, які прарочыць пра супакой, калі споўніцца слова прарочае, будзе прызнаны за прарока праўдзівага, якога паслаў ГОСПАД».
10
І ўзяў прарок Хананія ярмо з шыі Ярэміі прарока, і паламаў яго.
11
І сказаў Хананія перад вачыма ўсяго народу, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД. Гэтаксама Я зламлю ярмо Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, [якое] на шыі ўсіх народаў, на працягу двух гадоў». І пайшоў Ярэмія прарок сваёй дарогай.
12
І было слова ГОСПАДА да Ярэміі пасьля таго, як паламаў прарок Хананія ярмо з шыі Ярэміі прарока, кажучы:
13
«Ідзі і скажы Хананіі, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Ты паламаў ярмо драўлянае, але Я падрыхтаваў замест яго ярмо жалезнае.
14
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Я ўскладу ярмо жалезнае на шыі ўсіх народаў гэтых, каб яны, служачы, служылі Нэвухаднэцару, валадару Бабілонскаму, і таксама зьвяроў палявых падпарадкую яму”».
15
І сказаў прарок Ярэмія прароку Хананіі: «Слухай, Хананія! Не паслаў цябе ГОСПАД, але ты дазволіў народу гэтаму мець надзею на хлусьню.
16
Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я выкіну цябе з аблічча зямлі. Ты памрэш у гэтым годзе, бо ты абвясьціў бунт супраць ГОСПАДА”».
17
І памёр Хананія прарок у гэтым годзе, у сёмым месяцы.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 29 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52