bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Micah 1
Micah 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 2 →
1
Слова ГОСПАДА, якое было да Міхея з Марэшэты ў дні Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды, якое ён бачыў адносна Самарыі і Ерусаліму.
2
Пачуйце, усе народы, прыхілі вуха, зямля і ўсё, што напаўняе яе! І няхай будзе Госпад ГОСПАД як сьведка супраць вас, Госпад са сьвятыні Сваёй сьвятой.
3
Бо, вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, і зыходзіць, і крычыць на вышынях зямлі.
4
І горы топяцца прад Ім, і даліны расьцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца на схілах.
5
За правіну Якуба [адбываецца] ўсё гэта і за грахі дому Ізраіля. Якая правіна Якуба? Ці ж не Самарыя? І якія ўзгоркі ў Юды? Ці ж не Ерусалім?
6
І Я зраблю Самарыю як купу друзу ў полі, як [месца], каб садзіць вінаград, і скіну ў даліну камяні яе, і падмуркі ейныя агалю.
7
І ўсе балваны ейныя будуць пабітыя, і ўсе платы [за распусту] ейную будуць спалены агнём, і ўсе ідалы ейныя зраблю пустэчаю, бо яна сабрала іх за плату за распусту, і на плату за распусту яны вернуцца.
8
З гэтае прычыны я лямантую і галашу, хаджу босы і голы; учыню лямант, як цмокі, і жалобу, як страусы.
9
Бо раны ейныя невылечныя, бо прыйшло [гэта] да Юды, дакранаецца да брамы народу Майго, да Ерусаліму.
10
Не абяшчайце [гэта] ў Гаце, і плачам ня плачце; у Бэт-Леафры качайцеся ў пыле.
11
Ідзі сабе, жыхарка Шафіру, у голасьці і ганьбе; ня выйдзе жыхарка Цаанану; лямант Гаэцэлю ня дасьць вам спыніцца ў ім.
12
Бо чакала дабра жыхарка Мароту, але ліха зыйшло ад ГОСПАДА да брамы Ерусаліму.
13
Запражы дрыгантаў у калясьніцу, жыхарка Лахішу. Ты — пачатак грэху для дачкі Сыёну, бо ў цябе знойдзены правіны Ізраіля.
14
Дзеля гэтага дасі ліст разводны для Марэшэт-Гату; дамы Ахзіва — падман для валадароў Ізраіля.
15
Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхарка Марэшы. Аж да Адуляму пойдзе слава Ізраіля.
16
Пастрыжыся і пагаліся з прычыны сыноў асалоды тваёй; пашыр лысіну тваю, як у арла, бо яны пойдуць у палон ад цябе.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7