bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Psalms 119
Psalms 119
Belarusian Bokun
← Chapter 118
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 67
Chapter 68
Chapter 69
Chapter 70
Chapter 71
Chapter 72
Chapter 73
Chapter 74
Chapter 75
Chapter 76
Chapter 77
Chapter 78
Chapter 79
Chapter 80
Chapter 81
Chapter 82
Chapter 83
Chapter 84
Chapter 85
Chapter 86
Chapter 87
Chapter 88
Chapter 89
Chapter 90
Chapter 91
Chapter 92
Chapter 93
Chapter 94
Chapter 95
Chapter 96
Chapter 97
Chapter 98
Chapter 99
Chapter 100
Chapter 101
Chapter 102
Chapter 103
Chapter 104
Chapter 105
Chapter 106
Chapter 107
Chapter 108
Chapter 109
Chapter 110
Chapter 111
Chapter 112
Chapter 113
Chapter 114
Chapter 115
Chapter 116
Chapter 117
Chapter 118
Chapter 119
Chapter 120
Chapter 121
Chapter 122
Chapter 123
Chapter 124
Chapter 125
Chapter 126
Chapter 127
Chapter 128
Chapter 129
Chapter 130
Chapter 131
Chapter 132
Chapter 133
Chapter 134
Chapter 135
Chapter 136
Chapter 137
Chapter 138
Chapter 139
Chapter 140
Chapter 141
Chapter 142
Chapter 143
Chapter 144
Chapter 145
Chapter 146
Chapter 147
Chapter 148
Chapter 149
Chapter 150
Chapter 120 →
1
Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле закону ГОСПАДА.
2
Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,
3
якія ня робяць беззаконьня, і ходзяць шляхам Ягоным.
4
Ты загадаў, каб пільна захоўвалі загады Твае.
5
О, каб жа я ўмацаваў шлях мой, каб захоўваць пастановы Твае!
6
Тады я ня буду асаромлены, калі буду глядзець на ўсе прыказаньні Твае.
7
Буду славіць Цябе ў шчырасьці сэрца, калі буду вучыцца судам праведнасьці Тваёй.
8
Пастановы Твае я буду захоўваць, толькі не пакідай мяне!
9
Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
10
Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!
11
У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.
12
Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!
13
Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх.
14
На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.
15
Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.
16
У пастановах Тваіх будзе ўцеха мая, не забудуся слова Твайго.
17
Рабі добрае слузе Тайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё.
18
Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!
19
Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае!
20
Зьнемаглася душа мая, прагнучы ўвесь час судоў Тваіх.
21
Ты ўтаймаваў свавольнікаў, якія праклятыя, бо ўхіляюцца ад прыказаньняў Тваіх.
22
Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо я захоўваю сьведчаньні Твае.
23
Нават калі засядуць князі і будуць змаўляцца супраць мяне, слуга Твой будзе разважаць пра пастановы Твае.
24
Бо сьведчаньні Твае — пацеха мая і рада.
25
Прыліпла да пылу душа мая; ажыві мяне паводле слова Твайго.
26
Пра шляхі мае я апавядаў, і Ты адказаў мне; навучы мяне пастановам Тваім.
27
Дай мне зразумець шлях загадаў Тваіх, і я буду разважаць пра цуды Твае.
28
Сьлёзы ліе душа мая ад смутку, узьнімі мяне паводле слова Твайго!
29
Шлях хлусьні аддалі ад мяне і закон Твой няхай будзе літасьцівы да мяне.
30
Я выбраў шлях вернасьці, суды Твае паставіў [перад вачыма].
31
Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх; ГОСПАДЗЕ, ня дай мне асароміцца!
32
Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.
33
Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху пастановаў Тваіх, і я буду пільнавацца яго аж да канца.
34
Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.
35
Вядзі мяне па сьцежцы прыказаньняў Тваіх, бо ў гэтым упадабаньне маё.
36
Нахіляй сэрца маё да сьведчаньняў Тваіх, а не да прыбытку.
37
Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!
38
Няхай паўстане слова Тваё для слугі Твайго, які [ходзіць у] страху Тваім.
39
Аддалі ад мяне ганьбу, якое баюся, бо суды Твае добрыя.
40
Вось, я прагну загадаў Тваіх; ажыві мяне праведнасьцю Тваёю.
41
Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,
42
каб я мог адказаць словам таму, хто зьневажае мяне, бо я спадзяюся на слова Тваё.
43
І не пазбаў вусны мае слова праўды зусім, бо я на суды Твае спадзяюся.
44
І я буду захоўваць закон Твой заўсёды, і на вякі вечныя,
45
і буду хадзіць па [прасторы] шырокім, бо загадаў Тваіх я шукаў.
46
І буду гаварыць пра сьведчаньні Твае перад валадарамі і ня буду асаромлены.
47
І буду мець уцеху ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.
48
І буду ўздымаць рукі мае да прыказаньняў Тваіх, якія я ўзьлюбіў, і буду разважаць пра пастановы Твае.
49
Узгадай слова да слугі Твайго, на якое маю спадзявацца.
50
Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.
51
Свавольнікі вельмі зьдзекуюцца з мяне; але я ад закону Твайго ня ўхіляўся.
52
Узгадваў я, ГОСПАДЗЕ, суды Твае спрад вякоў, і гэта пацяшала мяне.
53
[Гнеў] палючы мяне агарнуў на бязбожнікаў, якія пакінулі закон Твой.
54
Пастановы Твае сталіся гімнам для мяне ў доме вандраваньня майго.
55
Імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, я ўначы ўзгадваў і захоўваў закон Твой.
56
Гэтак сталася са мною, бо я пільнаваўся загадаў Тваіх.
57
“Мая частка, ГОСПАДЗЕ, — сказаў я,— захоўваць слова Тваё”.
58
Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.
59
Я думаў пра шляхі мае, і зьвярнуў ногі мае да сьведчаньняў Тваіх.
60
Сьпяшаўся я і не марудзіў захоўваць прыказаньні Твае.
61
Путы бязбожнікаў аблуталі мяне, але закон Твой я не забыўся.
62
Сярод ночы я ўстаю, каб славіць Цябе за суды праведнасьці Тваёй.
63
Я — суполькнік для ўсіх, што баяцца Цябе і захоўваюць загады Твае.
64
Міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, напоўніла зямлю; навучы мяне пастановам Тваім!
65
Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.
66
Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.
67
Перш, чым я стаўся спакораным, я блукаў; цяпер слова Тваё я захоўваю.
68
Ты добры і робіш добрае, навучы мяне пастановам Тваім!
69
Свавольнікі надумалі хлусьню супраць мяне; а я ўсім сэрцам буду пільнавацца загадаў Тваіх.
70
Сталася нячулым ад тлушчу сэрца іхняе; а я меў уцеху ў законе Тваім.
71
Добра мне, што я быў ўпакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.
72
Лепшы для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.
73
Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!
74
Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца, бо я на слова Тваё спадзяюся.
75
Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.
76
Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.
77
Няхай прыйдзе да мяне літасьць Твая, каб я жыў, бо закон Твой — пацеха мая.
78
Няхай будуць асаромлены свавольнікі, бо яны падманліва блыталі мяне; а я буду разважаць пра загады Твае.
79
Няхай да мяне навернуцца тыя, што баяцца Цябе, і тыя, што ведаюць сьведчаньні Твае.
80
Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.
81
Зьнемагае душа мая без збаўленьня Твайго; на слова Тваё спадзяюся.
82
Зьнемагаюць вочы мае бяз слова Твайго, кажучы: “Калі ж Ты пацешыш мяне?”
83
Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.
84
Колькі будзе дзён слугі Твайго, калі Ты ўчыніш суд над тымі, што перасьледуюць мяне?
85
Выкапалі свавольнікі яму для мяне, але гэта пярэчыць закону Твайму.
86
Усё прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!
87
Амаль вынішчылі мяне на зямлі; а я не пакінуў загадаў Тваіх.
88
Праз міласэрнасьць Тваю захавай мне жыцьцё, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.
89
На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!
90
З пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Твая; Ты ўгрунтаваў зямлю, і яна стаіць.
91
Паводле прысуду Твайго стаяць яны да гэтага дня, бо ўсё гэта — слугі Твае.
92
Калі б закон Твой ня быў ўцехай маёй, даўно б я згінуў у нядолі маёй.
93
На вякі не забудуся загадаў Тваіх, бо імі Ты захаваў мне жыцьцё.
94
Я — Твой! Збаў мяне, бо я шукаю загады Твае.
95
Цікуюць на мяне бязбожнікі, каб зьнішчыць мяне; а я пра сьведчаньні Твае разважаю.
96
Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца.
97
Як я люблю закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!
98
Зрабілі мяне мудрэйшым за ворагаў маіх прыказаньні Твае, бо яны на вякі са мною.
99
Я стаўся больш разважлівым за ўсіх, што вучылі мяне, бо сьведчаньні Твае ў думках маіх.
100
Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх.
101
Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё.
102
Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш.
103
Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!
104
Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні.
105
Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.
106
Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй.
107
Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго!
108
Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім.
109
Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і закону Твайго я не забываюся.
110
Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх.
111
Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.
112
Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца.
113
Двудушных я ненавіджу, а закон Твой люблю.
114
Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.
115
Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго.
116
Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй.
117
Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды.
118
Ты адапхнуў ўсіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні.
119
Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае.
120
Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.
121
Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім!
122
Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму]; каб не прыгняталі мяне свавольнікі.
123
Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй.
124
Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім.
125
Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.
126
Час дзейнічаць для ГОСПАДА, [бо] яны парушылі закон Твой.
127
Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае.
128
Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу.
129
Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх.
130
Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.
131
Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх.
132
Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё.
133
Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною.
134
Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае.
135
Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім.
136
Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць закон Твой.
137
Ты праведны, ГОСПАДЗЕ, і справядлівыя суды Твае.
138
Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.
139
Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае.
140
Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго.
141
Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся.
142
Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і закон Твой — праўда.
143
Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.
144
Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.
145
З усяго сэрца я клічу, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх.
146
Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае!
147
Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся.
148
Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.
149
Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне.
150
Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад закону Твайго адступіліся.
151
Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.
152
Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.
153
Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра закон Твой не забываўся.
154
Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне.
155
Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх.
156
Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне.
157
Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся.
158
Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго.
159
Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне.
160
Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.
161
Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё.
162
Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак.
163
Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, закон Твой люблю.
164
Сямкротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.
165
Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць закон Твой, і яны не спатыкнуцца.
166
Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае.
167
Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх.
168
Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою.
169
Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.
170
Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне!
171
Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.
172
Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя.
173
Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае.
174
Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і закон Твой — пацеха мая.
175
Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне.
176
Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.
← Chapter 118
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 67
Chapter 68
Chapter 69
Chapter 70
Chapter 71
Chapter 72
Chapter 73
Chapter 74
Chapter 75
Chapter 76
Chapter 77
Chapter 78
Chapter 79
Chapter 80
Chapter 81
Chapter 82
Chapter 83
Chapter 84
Chapter 85
Chapter 86
Chapter 87
Chapter 88
Chapter 89
Chapter 90
Chapter 91
Chapter 92
Chapter 93
Chapter 94
Chapter 95
Chapter 96
Chapter 97
Chapter 98
Chapter 99
Chapter 100
Chapter 101
Chapter 102
Chapter 103
Chapter 104
Chapter 105
Chapter 106
Chapter 107
Chapter 108
Chapter 109
Chapter 110
Chapter 111
Chapter 112
Chapter 113
Chapter 114
Chapter 115
Chapter 116
Chapter 117
Chapter 118
Chapter 119
Chapter 120
Chapter 121
Chapter 122
Chapter 123
Chapter 124
Chapter 125
Chapter 126
Chapter 127
Chapter 128
Chapter 129
Chapter 130
Chapter 131
Chapter 132
Chapter 133
Chapter 134
Chapter 135
Chapter 136
Chapter 137
Chapter 138
Chapter 139
Chapter 140
Chapter 141
Chapter 142
Chapter 143
Chapter 144
Chapter 145
Chapter 146
Chapter 147
Chapter 148
Chapter 149
Chapter 150
Chapter 120 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94
95
96
97
98
99
100
101
102
103
104
105
106
107
108
109
110
111
112
113
114
115
116
117
118
119
120
121
122
123
124
125
126
127
128
129
130
131
132
133
134
135
136
137
138
139
140
141
142
143
144
145
146
147
148
149
150