bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Psalms 78
Psalms 78
Belarusian Bokun
← Chapter 77
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 67
Chapter 68
Chapter 69
Chapter 70
Chapter 71
Chapter 72
Chapter 73
Chapter 74
Chapter 75
Chapter 76
Chapter 77
Chapter 78
Chapter 79
Chapter 80
Chapter 81
Chapter 82
Chapter 83
Chapter 84
Chapter 85
Chapter 86
Chapter 87
Chapter 88
Chapter 89
Chapter 90
Chapter 91
Chapter 92
Chapter 93
Chapter 94
Chapter 95
Chapter 96
Chapter 97
Chapter 98
Chapter 99
Chapter 100
Chapter 101
Chapter 102
Chapter 103
Chapter 104
Chapter 105
Chapter 106
Chapter 107
Chapter 108
Chapter 109
Chapter 110
Chapter 111
Chapter 112
Chapter 113
Chapter 114
Chapter 115
Chapter 116
Chapter 117
Chapter 118
Chapter 119
Chapter 120
Chapter 121
Chapter 122
Chapter 123
Chapter 124
Chapter 125
Chapter 126
Chapter 127
Chapter 128
Chapter 129
Chapter 130
Chapter 131
Chapter 132
Chapter 133
Chapter 134
Chapter 135
Chapter 136
Chapter 137
Chapter 138
Chapter 139
Chapter 140
Chapter 141
Chapter 142
Chapter 143
Chapter 144
Chapter 145
Chapter 146
Chapter 147
Chapter 148
Chapter 149
Chapter 150
Chapter 79 →
1
Навучаньне Асафа. Зважай, народзе мой, на закон мой, прыхіліце вушы свае да словаў вуснаў маіх!
2
Адчыню я вусны мае ў прыповесьці, буду апавядаць загадкі старадаўныя.
3
Што чулі мы і даведаліся, і што бацькі нашыя расказалі нам,
4
гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.
5
І Ён ўзьняў сьведчаньне ў Якубе, і паклаў Закон у Ізраілю, пра якія загадаў бацькам нашым, каб яны паведамілі [гэта] сынам сваім,
6
каб ведала пакаленьне наступнае, сыны, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвясьцілі [гэта] сынам сваім.
7
І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,
8
і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое не трывалае ў сэрцы сваім і дух іхні ня верны Богу.
9
Сыны Эфраіма, узброеныя лукамі, павярнулі назад у дзень бітвы.
10
Яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць паводле Закону Ягонага.
11
І забыліся пра дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён ім даў бачыць.
12
Перад бацькамі іхнімі ўчыніў Ён цуды ў зямлі Эгіпецкай, на полі Цоан.
13
Ён расьсёк мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.
14
І вёў іх удзень воблакам, і ўсю ноч — сьвятлом вогненным.
15
Ён рашчапіў скалы ў пустыні і напаіў іх, быццам з вялікай бездані;
16
І вывеў струмяні са скалаў, і пацяклі рэкамі воды.
17
Але яны і надалей грашылі супраць Яго, бунтаваліся супраць Найвышэйшага ў сухой [зямлі].
18
Яны выпрабоўвалі Бога ў сэрцах сваіх, жадаючы спажывы для душаў сваіх.
19
І гаварылі супраць Бога, кажучы: “Хіба Бог можа прыгатаваць стол у пустыні?”
20
Вось, Ён ударыў скалу, і люнулі воды, і ручаі пацяклі; але ці можа Ён даць таксама хлеба і паставіць мяса для народа Свайго?”
21
Дык пачуў ГОСПАД, і абурыўся, і ўзгарэўся агонь на Якуба, і ўзьняўся гнеў на Ізраіля,
22
бо яны ня верылі Богу і не спадзяваліся на збаўленьне Ягонае.
23
І Ён загадаў хмарам высока, і адчыніў дзьверы неба,
24
і спаслаў дажджом ім манну, і даў ім збожжа нябеснага.
25
Хлеб дужых еў чалавек; Ён спаслаў ім ежы ўдосталь.
26
Ён рушыў вецер усходні ў небе і сілай Сваёю навёў вецер паўднёвы;
27
і спаслаў дажджом на іх мяса, быццам пыл, і птушак крылатых — як пясок ля мора.
28
І скінуў іх пасярод табару іхняга, навакол сялібаў іхніх.
29
І елі яны, і насыціліся добра, і тое, што яны жадалі, Ён даў ім.
30
Яшчэ не пазбавіліся яны жаданьня свайго, яшчэ спажыва іхняя была ў вуснах іхніх,
31
як гнеў Божы ўзьняўся на іх, і забіў тлустых іхніх, і юнакоў Ізраіля паваліў.
32
Пры ўсім гэтым яны далей грашылі і ня верылі ў цуды Ягоныя.
33
І сканчваліся ў марнасьці дні іхнія, і гады іхнія — ў страху.
34
Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і імкнуліся да Бога,
35
і ўзгадвалі, што Бог — скала іхняя, і Бог Найвышэйшы — Абаронца іхні.
36
І яны лісьлівілі Яму вуснамі Сваімі, і языком сваім хлусілі перад Ім,
37
і сэрца іхняе не было трывалым у Ім, і не былі яны верныя запавету Ягонаму.
38
А Ён, спагадлівы [да іх], дараваў ім беззаконьне іхняе і ня зьнішчыў іх, і неаднакроць супыняў гнеў Свой і не абуджаў ўсю ярасьць Сваю,
39
бо памятаў, што яны — цела, вецер, які адыходзіць і ня вернецца.
40
Як часта яны бунтаваліся супраць Яго ў пустыні, засмучалі Яго ў [зямлі] бязьлюднай!
41
І зьвярталіся, і выпрабоўвалі Бога і абражалі Сьвятога Ізраіля.
42
Не памяталі яны рукі Ягонай, дня, калі Ён іх вызваліў ад прыгнёту,
43
калі знакі Свае рабіў у Эгіпце, і цуды Свае на полі Цоан.
44
І Ён перамяніў рэкі іхнія і ручаіны іхнія у кроў, што не маглі піць,
45
спаслаў на іх мухаў, што іх кусалі, і жабаў, што іх губілі.
46
І аддаў вусеням ураджаі іхнія, а працу іхнюю — саранчы.
47
Пабіў градам вінаградныя лозы іхнія, фігавыя дрэвы іхнія — шэраньню.
48
І аддаў граду скаціну іхнюю, а статкі іхнія — маланкам;
49
І спаслаў на іх жар гневу Свайго, абурэньне, і ярасьць, і трывогі, навалу злых анёлаў.
50
Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, ня захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.
51
І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама.
52
І вывеў, як авечкі, народ Свой, і вёў іх як статак праз пустыню.
53
І вёў іх у бясьпецы, і яны не палохаліся, а ворагаў іхніх мора накрыла.
54
І прыйшлі яны да межаў сьвятасьці Ягонай, да гары, што набыла правіца Ягоная;
55
і Ён выгнаў перад абліччам іхнім народы, і кінуў шнур, [каб падзяліць] спадчыну іхнюю, і пасяліў у намётах іхніх калены Ізраіля.
56
Але яны выпрабоўвалі Бога Найвышэйшага і бунтаваліся супраць Яго, і сьведчаньняў Ягоных не захоўвалі,
57
і яны адступаліся і здраджвалі, як і бацькі іхнія, выварачваліся, быццам той лук здрадлівы.
58
І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі і балванамі сваімі раздражнялі Яго.
59
Пачуў [гэта] Бог і абурыўся, і вельмі пагрэбаваў Ізраілем.
60
І Ён пакінуў сялібу ў Шыло, намёт, у якім жыў сярод людзей;
61
і аддаў у палон моц Сваю, і славу Сваю — ў рукі прыгнятальніка.
62
І аддаў пад меч народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся.
63
Юнакоў ягоных агонь зьядаў, і дзяўчаты ягоныя не былі ўшанаваныя.
64
Сьвятары ягоныя падалі ад мяча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.
65
І быццам зо сну прачнуўся Госпад, як той волат, якога разьвесяліла віно,
66
і Ён выбіў прыгнятальнікаў дашчэнту, на вечную ганьбу аддаў іх.
67
І Ён адкінуў намёт Язэпа, і ня выбраў калена Эфраіма,
68
а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.
69
І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе навякі.
70
І выбраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго ад абораў авечых.
71
Ад котных авечак забраў яго, каб пасьвіў Якуба, народ Ягоны, і Ізраіля, спадчыну Ягоную.
72
І той пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.
← Chapter 77
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 67
Chapter 68
Chapter 69
Chapter 70
Chapter 71
Chapter 72
Chapter 73
Chapter 74
Chapter 75
Chapter 76
Chapter 77
Chapter 78
Chapter 79
Chapter 80
Chapter 81
Chapter 82
Chapter 83
Chapter 84
Chapter 85
Chapter 86
Chapter 87
Chapter 88
Chapter 89
Chapter 90
Chapter 91
Chapter 92
Chapter 93
Chapter 94
Chapter 95
Chapter 96
Chapter 97
Chapter 98
Chapter 99
Chapter 100
Chapter 101
Chapter 102
Chapter 103
Chapter 104
Chapter 105
Chapter 106
Chapter 107
Chapter 108
Chapter 109
Chapter 110
Chapter 111
Chapter 112
Chapter 113
Chapter 114
Chapter 115
Chapter 116
Chapter 117
Chapter 118
Chapter 119
Chapter 120
Chapter 121
Chapter 122
Chapter 123
Chapter 124
Chapter 125
Chapter 126
Chapter 127
Chapter 128
Chapter 129
Chapter 130
Chapter 131
Chapter 132
Chapter 133
Chapter 134
Chapter 135
Chapter 136
Chapter 137
Chapter 138
Chapter 139
Chapter 140
Chapter 141
Chapter 142
Chapter 143
Chapter 144
Chapter 145
Chapter 146
Chapter 147
Chapter 148
Chapter 149
Chapter 150
Chapter 79 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94
95
96
97
98
99
100
101
102
103
104
105
106
107
108
109
110
111
112
113
114
115
116
117
118
119
120
121
122
123
124
125
126
127
128
129
130
131
132
133
134
135
136
137
138
139
140
141
142
143
144
145
146
147
148
149
150