bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Song of Solomon 2
Song of Solomon 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 3 →
1
«Я — нарцыс Сарону, лілея даліны!»
2
«Як лілея сярод церняў, так сяброўка мая сярод дзяўчатаў».
3
«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным, прывабным, я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.
4
Ён увёў мяне ў дом банкетаваньня, і сьцяг ягоны нада мною — каханьне.
5
Падмацуйце мяне пірагамі з разынкамі, асьвяжыце мяне яблыкамі, бо я млею ад каханьня.
6
Левая рука ягоная пад галавою маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне».
7
«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, сарнамі і ланямі палявымі, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».
8
«Голас любага майго! Вось, ён ідзе, узыходзіць на горы, пераскоквае ўзгоркі.
9
Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.
10
Адказаў любы мой і сказаў да мяне: “Уставай, сяброўка мая, прыгажуня мая, і прыходзь.
11
Бо вось, зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў.
12
Пралескі відаць на зямлі, час сьпяваньня настаў, і голас туркаўкі чуваць у зямлі нашай.
13
Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!
14
Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”».
15
«Лавіце нам лісаў, малых лісянятаў, якія нішчаць вінаграднікі, бо вінаграднікі нашыя квітнеюць».
16
«Любы мой [належыць] мне, а я — яму, ён пасьвіць сярод лілеяў.
17
Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, вярніся! Будзь падобны, любы мой, да сарны, да маладога аленя на гарах Бэтэр».
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8