bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Song of Solomon 8
Song of Solomon 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
1
«Калі б ты быў братам маім, які смактаў грудзі маці маёй, калі б сустрэла цябе на вуліцы, я б пацалавала цябе, і ніхто не дакараў бы мяне.
2
Я схапіла б цябе і павяла б у дом маці маёй; і ты вучыў бы мяне, а я напаіла б цябе пахкім віном, і сокам яблыкаў гранатовых маіх.
3
Левая рука ягоная пад галавой маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне».
4
«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».
5
«Хто гэта, якая выходзіць з пустыні, абапіраючыся на любага свайго?» «Пад яблынай я пабудзіў цябе; там зачала цябе маці твая, там зачала цябе тая, што нарадзіла цябе.
6
Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.
7
Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».
8
«Сястра нашая малая, і грудзей няма ў яе. Што мы зробім для сястры нашай у дзень, калі будуць гаварыць пра яе?
9
Калі яна — мур, мы пабудуем на ім палац са срэбра, калі яна — брама, мы ашалюем яе дошкамі кедровымі».
10
«Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах ягоных як тая, што знайшла супакой.
11
Вінаграднік быў у Салямона у Баал-Гамоне; ён аддаў вінаграднік тым, што пільнуюць яго; за плады ягоныя кожны прыносіў тысячу [сыкляў] срэбра.
12
Вінаграднік мой, які маю, перада мною; тысячу [сыкляў] табе, Салямоне, а дзьвесьце — тым, якія пільнуюць плады ягоныя».
13
«О ты, якая жывеш у садах, таварышы твае слухаюць голас [твой], дай і мне пачуць яго».
14
«Уцякай, любы мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх дрэваў!»
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8