bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 John 2
1 John 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
1
Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі хто і саграшыў, маем заступніка перад Айцом — Езуса Хрыста, справядлівага.
2
Ён ёсьць ахвяра перамольная за грахі нашыя, ды ня толькі за грахі нашыя, але таксама за грахі ўсяго сьвету.
3
І па тым пазнаем, што Яго ведаем, калі спаўняем Ягоныя прыказаньні.
4
Хто кажа: “Ведаю Яго”, і не беражэ Яго прыказаньняў, той брахун, і ў ім няма праўды.
5
А хто беражэ Яго слова, у тым сапраўды любоў Бога завяршылася. Па гэтым вось пазнаем, што мы ў Ім.
6
Хто кажа, што ён у Ім прабывае, мусіць таксама хадзіць так, як Ён хадзіў.
7
Дарагія! Не пішу новае прыказаньне, але прыказаньне старадаўняе, каторае вы мелі ад пачатку: тое даўняе прыказаньне ёсьць слова, якое вы чулі.
8
Але і новае прыказаньне пішу вам, праўдзівае, якое ў Ім і ў нас, бо цемра прамінае, і праўдзівае сьвятло сьвеціць ужо.
9
Хто кажа, што жыве ў сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той дагэтуль у цемры.
10
Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле ды ня можа спатыкнуцца.
11
А хто брата свайго ненавідзіць, той жыве ў цемры і ходзіць у цемры, і ня ведае, куды ідзе, бо цемра засьляпіла вочы ягоныя.
12
Пішу вам, дзеткі: Адпушчаны вам грахі ў імя Яго.
13
Пішу вам, бацькі: Вы пазналі Таго, хто ад пачатку. Пішу вам, юнакі: Вы перамаглі ліхога.
14
Напісаў вам, дзеткі: Вы ведаеце Айца. Напісаў вам, бацькі: Пазналі вы Таго, хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: Вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.
15
Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Бо калі хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
16
Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, прагавітасьць вачэй ды пыхлівасьць жыцьця, — не ад Айца, але ад сьвету.
17
І сьвет мінае, і пажаданьні яго; а хто спаўняе волю Божую, той трывае вечна.
18
Дзеткі, ужо апошняя гадзіна; і, як вы чулі, што антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час паявілася многа антыхрыстаў; з гэтага пазнаем, што ўжо апошняя гадзіна.
19
Выйшлі яны з нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што ня ўсе яны з нас.
20
Але вы атрымалі намашчэньне ад Сьвятога, і вы ўсе гэта ведаеце.
21
Я вам напісаў не як няведаючым праўды, але як ведаючым яе, бо ніякая хлусьня ня можа ўзьнікнуць з праўды.
22
Хто ж тады брахун, калі ня той, хто пярэчыць, што Езус ёсьць Хрыстос? Той ёсьць антыхрыст, хто не прызнае Айца і Сына.
23
Кожны, хто не прызнае Сына, ня мае таксама і Айца; а хто прызнае Сына, той мае і Айца.
24
Вы вось зьберажыце ў сабе тое, што вы чулі ад пачатку. Калі тое, што чулі вы ад пачатку, захаваеце, дык вы будзеце трываць у Сыне і ў Айцу.
25
І абяцаньне, якое Ён нам даў, ёсьць жыцьцё вечнае.
26
Гэта ўсё я вам напісаў адносна тых, якія зводзяць вас.
27
І намашчэньне, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас, і ня трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Ягонае намашчэньне вучыць вас усяго, і яно праўдзівае, і няма ў ім хлусні, і як вас навучыла, так вы і трывайце ў ім.
28
Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мелі ў Ім надзею, ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі сораму.
29
Калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто спаганяе справядлівасьць, з Яго нарадзіўся.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5