bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 John 3
1 John 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Паглядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы называліся дзецьмі Божымі, і мы імі ёсьць! Сьвет таму ня ведае нас, што не пазнаў Яго.
2
Дарагія, мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ ня выявілася, кім мы будзем. Ведаем, што калі выявіцца, мы будзем падобныя да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім Ён ёсьць.
3
І кожны, хто мае такую надзею ў Ім, ачышчае сябе, як Ён чысты.
4
Кожны, хто грашыць, дапускаецца беззаконьня, бо грэх ёсьць беззаконьне.
5
І ведаеце, што Ён аб’явіўся на тое, каб зьняць грахі, і ў Ім няма грэху.
6
Кожны, хто трывае у Ім, не грашыць; ніводзін жа з тых, што грашаць, ня бачыў Яго, і не пазнаў Яго.
7
Дзеткі! Хай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць справядлівасьць, той справядлівы, як і Ён справядлівы.
8
Хто грашыць, той ад д’ябла, бо д’ябал ад пачатку грашыць. Дзеля гэтага і аб’явіўся Сын Божы, каб зьнішчыць даконы д’ябла.
9
Кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, бо трывае ў ім насеньне Яго; такі ня можа грашыць, бо ён нарадзіўся ад Бога.
10
Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не спаганяе справядлівасьці, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго.
11
Бо такое ёсьць абвяшчэньне, каторае чулі вы ад пачатку, каб мы любілі адзін другога.
12
Не як Каін, які ад ліхога быў і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго — справядлівыя.
13
Не дзівіцеся, браты, калі сьвет ненавідзіць вас.
14
Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці да жыцьця, бо любім братоў; хто ня любіць, той трывае ў сьмерці.
15
Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць забойца, а вы ведаеце, што ніводзін забойца ня мае ў сабе жыцьця вечнага.
16
З гэтага пазналі мы любоў, што Ён аддаў жыцьцё сваё за нас; і мы павінны аддаваць жыцьцё за братоў.
17
Калі хто мае маёмасьць гэтага сьвету і бачыць, што брат ягоны жыве ў бядзе, і зачыняе сэрца сваё перад ім, дык як можа быць у ім любоў Божая?
18
Дзеткі, будзем любіць ня словам ці языком, але чынам і праўдай.
19
Па гэтым пазнаем, што мы ад праўды, ды супакоім перад Ім сэрцы нашыя,
20
бо калі нашае сэрца асуджае нас, дык Бог вялікшы ад нашага сэрца і ведае ўсё.
21
Умілаваныя, калі сэрца не асуджае нас, маем адвагу перад Богам,
22
і пра што прасіць будзем, атрымаем ад Яго, бо спаўняем прыказаньні Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца.
23
А прыказаньне Ягонае такое: каб мы верылі ў імя Ягонага Сына Езуса Хрыста і любілі адзін другога, як Ён нам загадаў.
24
І хто спаўняе прыказаньні Ягоныя, той трывае у Богу, а Бог — у ім, і тое, што Ён прабывае ў нас, пазнаем па Духу, якога Ён нам даў.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5