bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Peter 2
1 Peter 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
1
Дык адкінуўшы ўсякае зло і ўсякую падступнасьць, і крывадушнасьць, зайздрасьць ды ўсякае ачарненьне,
2
як нованароджаныя дзеці запрагніце духовага і непадробленага малака, каб ад яго ўзрасьці да збаўленьня,
3
бо вы пакаштавалі, які салодкі Госпад.
4
Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам і каштоўнага,
5
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духовы, у сьвятарства сьвятое, каб складаць духовыя ахвяры, мілыя Богу праз Езуса Хрыста.
6
Дзеля гэтага сказана ў Пісаньні: “Вось Я кладу на Сыёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, і хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены”.
7
Дык Ён для вас, веручых, — гонар, а для няверучых: “Камень, каторы адкінулі будаўнікі, які стаўся галавою вугла”,
8
ды “каменем спаткненьня і каменем згаршэньня”; аб яго спатыкаюцца няверучыя Слову, на што і пакіненыя.
9
Але вы — выбранае племя, каралеўскае сьвятарства, сьвяты народ, люд набыты (на ўласнасьць Богу), каб абвяшчалі магутнасьць Таго, хто паклікаў вас з цемры ў чароўнае сьвятло сваё;
10
вас, якія калісьці былі не народ, а цяпер народ Божы, якія не даступіўшыя былі міласэрдзя, а цяпер тыя, што міласэрдзя даступіліся.
11
Умілаваныя, прашу вас, як прыбыльцоў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданьняў, каторыя ваююць супраць душы.
12
Паводзіны вашыя сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што адносяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашыя добрыя ўчынкі, хвалілі Бога ў дзень адведзінаў.
13
Падпарадкоўвайцеся кожнай людзкой уладзе дзеля Госпада: ці гэта каралю, маючаму ўладу,
14
ці то намесьнікам праз яго пасланым дзеля пакараньня злачынцаў або пахвалы тых, што дабро чыняць.
15
Бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны невуцтву неразумных людзей.
16
Як людзі свабодныя рабіце, ды не як тыя, для якіх свабода ёсьць апраўданьнем зла, але як слугі Божыя.
17
Усіх паважайце, братоў любіце, Бога бойцеся, караля шануйце!
18
Нявольнікі! З усім страхам падчыняйцеся гаспадарам сваім, і ня толькі добрым і спагадным, але таксама і строгім.
19
Гэта бо ласка, калі хто ў імя Бога пераносіць гора, церпячы несправядліва.
20
Марная слава, калі вас за грахі б’юць па твары. Але калі церпіце, робячы дабро, дык гэта ласка ў Бога.
21
Вы ж на гэта пакліканы; бо і Хрыстос цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб ішлі вы Яго сьлядамі.
22
Ён не дапусціўся грэху, і ў Яго вуснах ня знойдзена подступу.
23
Ён, зьняважаны, не зьневажаў, церпячы, не пагражаў, але ўсё перадаў справядліваму Суддзі.
24
Ён сам у сваім целе занёс нашыя грахі на дрэва, каб мы перасталі быць удзельнікамі грахоў, а жылі для справядлівасьці; Ягонай Крывёю вы аздароўлены.
25
Бо блукалі вы як блудныя авечкі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Настаўніка душаў вашых.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5