bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Peter 5
1 Peter 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
Старшыняў сярод вас прашу я, таксама старшыня і сьведка Хрыстовых цярпеньняў, ды ўдзельнік тае хвалы, якая мае аб’явіцца:
2
Пасеце статак Божы, які ў вас, даглядаючы яго не пад прымусам, але са сваёй волі, як хоча Бог, не дзеля нягодных нажыткаў, але з ахвотаю,
3
і не пануючы над выбранымі, але даючы прыклад стаду.
4
І калі аб’явіцца Найвышэйшы Пастыр, атрымаеце нявянучы вянок хвалы.
5
Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна апранецеся ў пакору, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.
6
Дык скарыцеся пад магутнай рукой Бога, каб вас узвысіў у (свой) час.
7
Усе клопаты свае ўскладайце на Яго, бо Ён пра вас рупіцца.
8
Будзьце цьвярозымі, чувайце! Бо праціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы кружыць, шукаючы, каго зжэрці.
9
Супраціўцеся яму, дужыя вераю, ведаючы, што гэтыя самыя мукі церпяць вашыя браты ў сьвеце.
10
А Бог усякае ласкі, Той, хто вас паклікаў да вечнае хвалы сваёй у Хрысьце Езусе, калі крыху пацярпіце, сам вас удасканаліць, угрунтуе, падмацуе.
11
Яму панаваньне ў вякі вечныя. Амэн.
12
Каротка я вам напісаў праз Сільвана, вернага брата, як думаю, перасьцерагаючы ды сьцьвярджаючы, што такая вось праўдзівая ласка Божая, якой трымаецеся.
13
Вітае вас тая (царква), што ў Бабілёне, разам з вамі выбраная, а такжа Марк, мой сын.
14
Павітайцеся ўзаемна сьвятым пацалункам любові. Супакой вам усім, што трываеце ў Хрысьце.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5
Recommended Reading
Commentary
1 Peter Commentaries
→
Devotional
1 Peter Devotional Guide
→
Get This Bible
CHNT Study Bible
→