bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Timothy 3
1 Timothy 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
1
Вернае слова: Калі хто біскупства жадае, добрай справы хоча.
2
Біскупу належыцца быць беззаганным, мужу аднае жонкі, цьвярозым, разумным, чэсным, гасьцінным, здольным вучыць;
3
не п’яніцаю, не задзіраю, але далікатным, не сварлівым, не сквапным (на грошы),
4
добрым гаспадаром уласнага дому, трымаючым у паслухмянасьці дзяцей з усякай пашанай;
5
бо калі хто ня можа кіраваць сваім домам, як жа будзе рупіцца аб Царкве Божай?
6
(Трэба, каб быў) не з нованаверненых, каб не ўзьбіўся ў пыху і не папаў на суд разам з д’яблам.
7
Яму належыць мець добрае сьведчаньне ад акружаючых, каб ня быў у пагарджэньні і ня трапіў у пастку д’ябла.
8
Таксама і дыяканы павінны быць паважныя, не двухязычныя, не зашмат віна ўжываючыя, ня сквапныя да нажывы,
9
маючыя таямніцу веры ў чыстым сумленьні.
10
І яны павінны быць перш выпрабаваныя, і потым, ня маючы ніякага за сабой праступку, хай служаць.
11
Падобна і жанчыны (павінны быць) паважныя, не абмоўныя, цьвярозыя, верныя ва ўсім.
12
Дыяканы каб былі мужамі аднае жонкі, якія добра выхоўваюць дзяцей сваіх і кіруюць сваімі дамамі.
13
Тыя, што добра выпаўняюць служэньне, здабываюць сабе пачэсную ступень ды вялікую ўпэўненасьць у веры, якая ёсьць у Езусе Хрысьце.
14
Пішу табе ўсё гэта, маючы надзею прыбыць да цябе неўзабаве.
15
Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсьць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаваньне праўды.
16
Ды, ясная рэч, вялікая таямніца пабожнасьці: Ён (Хрыстос) аб’явіўся ў целе, засьведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны паганам, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў хвале.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6