bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Timothy 5
1 Timothy 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 6 →
1
На старэйшага не сварыся сурова, але ўпрошвай, як бацьку; маладых, як братоў;
2
старэйшага ўзросту жанчын, як матак, а маладых, як сёстраў з усёй чыстасьцю.
3
Удоваў шануй, якія сапраўды ўдовы.
4
Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта ёсьць мілым Богу.
5
Тая ж, што сапраўды ўдава і адзінокая, мае надзею на Бога, і не перастае ўпрошваць Бога і маліцца днём і ноччу.
6
Удава, якая распусна жыве, тая памёршая.
7
І гэта загадвай ім, каб яны былі беззаганнымі.
8
Калі ж хто не апякуецца сваімі, тым больш хатнімі, той адрокся веры і горшы за няверучага.
9
Выбіраць трэба ўдаву ня менш шасьцідзесяці гадоў, меўшую аднаго толькі мужа,
10
выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасьцінная, што сьвятым ногі абмывала, што пакутуючых у горы пацяшала, што рупілася пра добрыя справы.
11
А маладых удоваў абмінай, бо іх пачуцьцёвасьць адводзіць ад Хрыста, дык яны гоняцца выйсьці замуж.
12
Яны падлягаюць асуджэньню, бо страцілі першую веру.
13
Высьцерагайся таксама гультаяк, што цягаюцца па хатах; такія ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыцца.
14
Дык лічу, што лепш, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі падставаў да ачарненьня.
15
Бо ўжо некаторыя пайшлі за шатанам.
16
Калі ж які верны ці верная мае ўдоваў, дык няхай апякуецца імі і не абцяжарвае царквы, каб яна магла ўспамагаць тым, якія сапраўды ўдовы.
17
Старшыя, якія добра кіруюць, вартыя падвойнага гонару, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
18
Вось жа кажа Пісаньне: “Не завязвай морды валу, які малоціць”, і: “Работнік варты заплаты сваёй”.
19
Не прыймай абвінавачваньняў на старшых, хіба ў прысутнасьці ня менш двух сьведкаў.
20
Грэшніка павучай перад усімі, каб іншыя баяліся.
21
Заклінаю цябе перад Богам і Езусам Хрыстом і выбранымі анёламі захаваць гэта без перадузятасьці, не хістаючыся ў той ці іншы бок.
22
Не ўскладай ні на кога пасьпешліва рук, каб ня стаць табе супольнікам чужых грахоў.
23
З гэтай пары ня пі вады, але патроху ўжывай віна з увагі на твой страўнік, дзеля частых яго захворваньняў.
24
Грахі некаторых людзей вядомыя перад судом, іншых жа толькі пасьля раскрываюцца.
25
Падобна і добрыя ўчынкі бываюць яўнымі, а калі яны скрытыя, дык усё роўна схавацца ня змогуць.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6