bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Colossians 2
Colossians 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
1
Хачу вось, каб вы ведалі, якую руплівасьць я маю дзеля вас і адносна тых, што ў Ляодыцэі, і дзеля тых, што ня бачылі мяне асабіста,
2
каб парадаваліся сэрцы іхнія, навучаныя ў любові і для поўнага ўзбагачэньня розуму, дзеля пазнаньня тайны Бога — Хрыста,
3
у якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваны.
4
Гэта вам кажу, каб ніхто вас не падмануў падступнымі словамі.
5
Бо хаця я далёка целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы парадак ваш і цьвёрдасьць веры вашай у Хрыста.
6
Дык як вы прынялі Езуса Хрыста, Госпада, у Ім і жывіце,
7
укарэненыя і ўбудаваныя ў Яго, і ўзмоцненыя ў веры, як і былі навучаныя, поўныя ўдзячнасьці Яму.
8
Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто сваёй філязофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.
9
У Ім бо прабывае ўся паўната Боства цялесна,
10
і вы напоўнены ў Ім, які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады.
11
У Ім вы атрымалі і абразаньне не рукой зробленае праз абрэзку часткі цела, але абразаньне Хрыстовае,
12
пахаваныя з Ім у хросьце, з Ім і ўваскрэсьлі праз веру ў моц Бога, які ўваскрасіў Яго з памёршых.
13
І вас, мёртвых праз грахі і неабразаньне цела вашага, ажывіў вас з Ім, дараваўшы нам усе грахі,
14
скасаваўшы напісанае рукою асуджаючае нас, што было супраць нас, і узяў Яго з-паміж нас і прыбіў да крыжа;
15
раззброіўшы начальствы і ўлады, выставіў іх адважна на відовішча, трыюмфуючы над імі ў Ім.
16
Дык хай ніхто вас не асуджае за яду або пітво, або з прычыны дня сьвяточнага, ці маладзіка, ці суботы,
17
каторае ёсьць ценем будучага, цела ж — Хрыстовае.
18
Ніхто хай не пазбавіць вас нагароды, маючы ўпадабаньне ў прыніжэньні сябе і кульце анёлаў, зьвяртаючы ўвагу на тое, што бачыў, марна пышаючыся розумам цела свайго
19
і не трымаючыся галавы, ад каторай усё цела, саставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расьце узрастаньнем Божым.
20
Дык калі вы памярлі з Хрыстом для стыхіяў гэтага сьвету, чаму ж, быццам жывучы яшчэ ў сьвеце, падчыняецеся вы пастановам:
21
“Не чапай, не каштуй, не дакранайся”?
22
Гэта ўсё праз само карыстаньне вынішчаецца, згодна з прыказаньнямі і навукамі чалавечымі.
23
Гэта мае толькі выгляд мудрасьці ў самавольным служэньні, у пакорлівасьці, у мардаваньні цела, у непашане да таго, што насычае цела.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4