bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Colossians 3
Colossians 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
1
Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсьць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога,
2
пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное.
3
Бо вы — памёршыя, і жыцьцё ваша пахаванае з Хрыстом у Богу!
4
Калі аб’явіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тады і вы аб’явіцеся з Ім у хвале.
5
Дык мярцьвіце тады члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, любежнасьць, юр, ліхія пажаданьні і сквапнасьць, якая ёсьць ідалапаклонства,
6
праз якія надыходзіць гнеў Божы на дзяцей недаверства,
7
сярод якіх і вы калісьці хадзілі, калі былі між імі.
8
Але цяпер адкіньце ўсё гэта: гнеў, мсьцівасьць, злосьць, блюзьнерствы і брыдкія словы з вуснаў вашых.
9
Не хлусіце адзін аднаму, скінуўшы з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі
10
і прыадзеўшыся ў новага, які ўсьцяж аднаўляецца ў пазнаньні па ўзору Таго, які яго стварыў,
11
дзе ўжо няма Грэка і Юдэя абразанага ці неабразанага, барбара, Скіта, вольнага і нявольніка, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
12
Дык адзеньцеся як выбраньнікі Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя, у сэрца спагаднае, ласкавасьць, пакорлівасьць, сьціпласьць, цярплівасьць,
13
церпячы адны адных і прабачаючы адны адным, калі хто да каго мае жаль; як і Госпад дараваў вам, так і вы.
14
А па-над усё мейце любоў, якая ёсьць вузлом дасканаласьці.
15
А супакой Хрыстовы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.
16
Хай шчодра прабывае ў вас Слова Божае, каб з усёю мудрасьцю адны адных навучалі і напаміналі ды каб у ласцы ў сэрцах вашых сьпявалі вы Богу псальмы, гімны і песьні духоўныя.
17
І ўсё, што робіце словам ці дзеяньнем, усё (рабіце) ў імя Госпада Езуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу.
18
Жонкі, будзьце паслухмянымі мужам, як належыцца ў Госпадзе.
19
Мужы, любіце жонак вашых і ня будзьце для іх прыкрымі.
20
Дзеці, слухайце бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.
21
Бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не адчувалі крыўды.
22
Нявольнікі, слухайцеся ў-ва ўсім гаспадароў цялесных, не для вока служачы, каб людзям падабацца, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
23
Усё, што ня робіце, ад душы рабіце, як Богу, а ня людзям,
24
ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
25
Хто крыўдзіць, атрымае тое, на што заслужыў, бо (ў Бога) няма ўзіраньня на асобу.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4