bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
James 3
James 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Хай з вас многія ня квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, бо тым цяжэйшы, ведайце, атрымаем прысуд.
2
Бо ўсе мы шмат у чым грашым. Калі хто словам не грашыць, той дасканалы чалавек, які можа таксама авалодаць усім целам сваім.
3
Калі акелзаваем коні, каб слухаліся нас, то кіруем усім іхнім целам.
4
Вось і караблі, хоць такія вялікія, і магутныя вятры іх носяць, а кіруюцца маленькім стырном туды, куды корнік захоча.
5
Так і язык, хоць малая частка цела, вялікую ролю мае. Вось малы агеньчык вялікі лес падпальвае.
6
І язык — гэта агонь, прычына ўсякай злачыннасьці. Язык так зьмешчаны паміж усіх нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае ўсё кругом.
7
Усе вось гатункі зьвяроў і птушак, гадаў ды марскіх жывёлінаў утаймоўваюцца; і сапраўды ўтаймаваныя чалавекам.
8
Языка ж ніводзін чалавек ня можа ўтаймаваць; гэта — разбураючае зло, поўнае сьмяротнай атруты.
9
Ім багаславім Госпада і Айца, ды ім жа праклінаем людзей, створаных на падабенства Божае.
10
З тых самых вуснаў выходзіць багаславенства і праклён. Не павінна так быць, браты мае!
11
Ці ж з таго самага жарала можа выцякаць вада салодкая і горкая?
12
Ці ж можа, браты мае, дрэва фіговае радзіць аліўкі, або вінаградны ўшчэп — фігі? Ня можа салоная крыніца даваць салодкую ваду.
13
Хто з-паміж вас мудры і разважлівы? Хай пакажа гэта на справе добрымі паводзінамі і мудрай лагоднасьцю.
14
Калі ж у сэрцах вашых адчуваеце горкую зайздрасьць і калатлівасьць, дык не хваліцеся і не хлусіце насупраць праўдзе.
15
Гэта мудрасьць не з гары зыходзячая, але зямная, жывёльная, шатанская.
16
Дзе бо зайздрасьць і звадкі, там бязладьдзе ды ўсякая злачыннасьць.
17
А мудрасьць, што з гары, перад усім чыстая, пасьля мірная, сьціплая, уступлівая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.
18
Плод жа справядлівасьці ў супакоі сеецца тымі, што робяць мір.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5