bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
James 4
James 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
1
З чаго ўзьнікаюць войны ды скуль звадкі паміж вамі? Ня скуль інакш, як з пажаданьняў вашых, што ўздымаюцца ў членах вашых.
2
Жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце здабыць; вадзіцеся ды б’іцёся. Ня маеце, бо ня просіце,
3
просіце і не атрымоўваеце, бо блага просіце, імкнучыся толькі задаволіць свае пажаданьні.
4
Чужаложнікі, ці вы ня ведаеце, што сяброўства з гэтым сьветам ёсьць варожасьць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага сьвету, той робіцца непрыяцелем Бога.
5
Можа ўважаеце, што дарма Пісаньне кажа: “Зайздросна любіць Дух, які пражывае ў нас”?
6
Дык большую дае ласку паводле таго, як сказана: “Бог працівіцца пыхлівым, а пакорным ласку дае”.
7
Дык пакарыцеся Богу; а супраціўцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас.
8
Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, усьвяціце сэрцы, крывадушнікі.
9
Кайцеся, плачце і сумуйце: хай сьмех ваш абернецца ў жалобу, а радасьць — у жаль.
10
Спакарыцеся перад Госпадам, і Ён падыме вас.
11
Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той парушае закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выпаўніцель закону, але суддзя.
12
Адзін жа Законадаўца і Суддзя, які можа збавіць або загубіць. А ты хто такі, што судзіш бліжняга?
13
Вы, што кажаце цяпер: “Сёньня або заўтра пойдзем у той ці іншы горад і пражывём там год, зоймемся гандлем ды заробім”,
14
ці вы ведаеце, што будзе заўтра з жыцьцём вашым? Вы бо пара, што на хвіліну зьяўляецца, а потым прападае.
15
Таму кажыце: “Калі Госпад захоча, буду жыць і рабіць тое ці іншае”.
16
Вы цяпер пахваляецеся ў сваёй пыхлівасьці. Кожнае такое пустахвальства ліхое.
17
Таму той, хто можа рабіць дабро, і ня робіць, грашыць.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5