bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Philippians 1
Philippians 1
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
1
Павал і Цімафей, слугі Езуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце Езусе, пражываючым у Філіпах разам з біскупамі і дыяканамі:
2
Ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Езуса Хрыста.
3
Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,
4
заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасьцю молячыся,
5
дзеля вашага ўдзелу ў Эвангельлі Хрыстовым ад першага дня аж да цяпер,
6
маючы давер, што Той, які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Езуса;
7
як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ў умацаваньні Эвангельля, бо ўсе вы супольнікі ласкі маёй.
8
Сьведка мне Бог, як сумую па вас усіх сэрцам Езуса Хрыста.
9
І аб тым малюся, каб любоў вашая ўсё больш і больш паглыблялася ў веданьні і усякім адчуваньні,
10
каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстовы,
11
поўныя пладоў справядлівасьці праз Езуса Хрыста на хвалу і славу Бога.
12
Хачу, браты, каб вы ведалі, што тое, што (сталася) са мною, выйшла больш на дабро Эвангельля,
13
бо путы мае праславіліся ў Хрысьце ў-ва ўсёй прэторыі і ў-ва ўсіх іншых,
14
і многія з братоў у Госпадзе, асьмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся бяз страху абвяшчаць (Божае) Слова.
15
Адны, праўда, з зайздрасьці і пярэчлівасьці вясьцяць Хрыста, іншыя ж — з добрай волі.
16
Тыя, што з любові, ведаючы, што я дзеля абароны Эвагельля пастаўлены,
17
тыя ж, што з зайздрасьці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.
18
Дык што? Такім спосабам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,
19
ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленьне праз вашыя малітвы і за дапамогай Духа Езуса Хрыста,
20
як чакаю і спадзяюся, што ні ў чым не асаромлюся, але з ўсёй упэўненасьцю, як заўсёды, гэтак і цяпер, уславіцца Хрыстос у целе маім ці жыцьцём, ці сьмерцю.
21
Бо для мяне жыцьцё — гэта Хрыстос, і сьмерць — здабытак.
22
Але калі жыцьцё ў целе прыносіць плод у маёй дзейнасьці, дык што выбраць, сам ня ведаю.
23
Цягне мяне адно і другое: жадаю адыйсьці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,
24
але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.
25
І гэта напэўна ведаю, што застануся і буду з усімі вамі на карысьць вашую і на радасьць веры,
26
каб радасьць вашая расла ў Езусе Хрысьце праз мяне, праз маё вяртаньне да вас.
27
Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб, ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці далёкі пачую пра вас, што вы стаіцё ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Эвангельля
28
і ні ў чым не палохаецеся праціўнікаў, што ім стане прычынай загубы, вам жа — збаўленьня, і гэта ад Бога.
29
Вам бо дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,
30
такое самае змаганьне маючы, якое бачылі ў-ва мне і як чуеце цяпер пра мяне.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4