bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Titus 1
Titus 1
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
1
Павал, слуга Божы і апостал Езуса Хрыста паводле веры выбраньнікаў Божых і пазнаньню праўды, вядучай да пабожнасьці,
2
у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў спрадвеку Бог, які не падманвае,
3
і аб’явіў у свой час сваё Слова, даручаючы мне вясьціць яго па загаду Бога, Збаўцы нашага,
4
Ціту, умілаванаму сыну ў супольнай веры: Ласка і супакой ад Бога Айца і Езуса Хрыста, Збаўцы нашага. Аб начальніках царквы
5
Дзеля таго пакінуў я цябе на Крыце, каб ты ўсе неўпарадкаваныя справы наладзіў і каб паставіў у гарадах старшых, як я табе загадаў:
6
калі хто без наганы, муж аднае жонкі, мае веручыя дзеці, не вінавачаныя ў распусьце або непаслухмянасьці.
7
Належыцца бо, каб біскуп быў беззаганы як распарадзіцель Божы, ня горды, не гняўлівы, ня п’яніца, не авантурнік, ня сквапны да нажывы,
8
але гасьцінны, ласкавы, чэсны, справядлівы, сьвяты, стараны,
9
які трымаецца праўдзівае навукі, вернай слову, каб здатны быў ён схіляць да праўдзівай навукі і нават тых, якія выступаюць супраць.
10
Бо ёсьць таксама шмат непаслухмяных, пустаслоўных ды звадыяшаў, асабліва з абразаных,
11
каторым трэба зачыняць рот, бо яны ўсе дамы разбураюць, навучаючы таму, што не належыцца, дзеля ліхой карысьці.
12
Сказаў жа адзін з іх саміх, уласны іхні прарок: "Крыцяне заўжды хлусяць, лютыя зьвяры, гультайскія жываты".
13
Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Таму дакарай іх строга, каб трывалі ў здаровай веры,
14
не зьвяртаючы ўвагі на Юдэйскія байкі ці на выказваньні людзей, якія адварочваюцца ад праўды.
15
Для чыстых усё чыстае. Спаганеным жа і няверучым нічога няма чыстага, але забруджаны іх думкі і сумленьне.
16
Кажуць, што ведаюць Бога, а дзейнасьцю сваёй пярэчаць, бо абрыдныя яны і непаслухмяныя, да ніякай добрай дзейнасьці няздатныя.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3