bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Titus 3
Titus 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
1
Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць начальнікаў і ўладу, выпаўняць загады і быць гатовымі да ўсякага добрага ўчынку,
2
нікога не абмаўляць, ня быць сварлівымі, але памяркоўнымі, выяўляць да ўсіх людзей ласкавасьць.
3
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажаданьням і ўсякім прыхацям, кіраваліся злосьцю і зайздрасьцю, былі ненавісьнікамі, ненавідзячымі адны другіх.
4
Калі ж зьявілася спагаднасьць і чалавекалюбства Збаўцы нашага Бога,
5
дык не дзеля ўчынкаў справядлівасьці, якія мы даканалі, але праз міласэрдзе сваё Ён збавіў нас купальняй адраджэньня і аднаўленьня Духам Сьвятым,
6
якога выліў на нас багата праз Езуса Хрыста, Збаўцу нашага,
7
каб мы, апраўданыя ласкай Ягонаю, сталіся спадкаемцамі надзеі жыцьця вечнага.
8
Вернае слова, і хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, стараліся перш добрымі ўчынкамі гэта давесьці. Гэта добра і карысна людзям.
9
Дурных жа пытаньняў, радаводаў, спрэчак і змаганьняў наконт закону пазьбягай, бо яны некарысныя і пустыя.
10
Герэтыка пасьля першай і другой перасьцярогі абмінай,
11
ведаючы, што такі распусьціўся і грашыць, сам сябе асуджаючы.
12
Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікаполь, бо там вырашыў я зімаваць.
13
Зэна, законаведа, і Апалёса старана забясьпеч, каб усяго ім хапала.
14
Хай навучацца і нашыя быць першымі добрымі дзеяньнямі ў пільных патрэбах, каб не былі яны бясплоднымі.
15
Вітаюць цябе ўсе тыя, што са мною. Прывітай тых, якія любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі!
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
All chapters:
1
2
3