bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Romans 10
Romans 10
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
1
Браты! упадабаньне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраіля на збавеньне.
2
Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, а не паводле розуму.
3
Бо, не разумеючы Божай праведнасьці і імкнучыся паставіць сваю праведнасьць, яны не скарыліся праведнасьці Божай;
4
бо канец закону — Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.
5
Майсей піша пра праведнасьць ад закону: "чалавек, які яго выконвае, жыць будзе ім".
6
А праведнасьць ад веры так кажа: "не кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыдзе на неба?" — каб Хрыста зьвесьці;
7
альбо: "хто сыдзе ў бездань?" — каб Хрыста зь мёртвых узьвесьці.
8
А што кажа Пісаньне? "Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім" — слова веры, якое прапаведуем.
9
Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся;
10
бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне.
11
Бо Пісаньне кажа: "кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе".
12
Тут няма розьніцы паміж Юдэем і Элінам, бо адзін Гасподзь ва ўсіх, шчодры да ўсіх, хто Яго заклікае.
13
Бо "кожны, хто пакліча імя Госпада, уратуецца".
14
Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка?
15
І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: "якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!"
16
Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: "Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?"
17
Такім чынам, вера ад слуханьня, а слуханьне — ад слова Божага.
18
Але пытаюся: хіба яны ня чулі? Наадварот, "па ўсёй зямлі прайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету іхнія словы".
19
Яшчэ пытаюся: хіба Ізраіль ня ведаў? Першы кажа Майсей: "Я ўзбуджу ў вас рупнасьць не народам, раздражню вас народам бязглуздым".
20
А Ісая сьмела маўляе: "Мяне знайшлі тыя, хто ня шукаў Мяне, Я адкрыўся тым, хто ня пытаўся пра Мяне".
21
А пра Ізраіля кажа: "цэлы дзень Я працягваў рукі Мае да люду няслухмянага і ўпарцістага".
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16