bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Romans 7
Romans 7
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
1
Хіба вы ня ведаеце, браты, — бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, — што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы?
2
Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закону замужжа.
3
А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца пералюбніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе пералюбніцаю, як выйдзе за другога мужа.
4
Гэтак і вы, браты мае, памерлі для закону Целам Хрыстовым, каб належаць Іншаму, Уваскрэсламу зь мёртвых, каб прынесьлі мы плод Богу.
5
Бо, калі мы жылі целам, тады шалы грахоўныя, што выяўляюцца праз закон, дзейнічалі ў чэлесах нашых, каб прыносіць плод сьмерці;
6
А цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары.
7
Што ж скажам? няўжо ад закону грэх? Зусім не; але я ня інакш спазнаў грэх, як праз закон, бо я не разумеў бы і жаданьня, калі б закон не ўказаў: не пажадай.
8
Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закону грэх мёртвы.
9
Я жыў калісьці без закону; але калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
10
а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,
11
бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.
12
Таму закон сьвяты, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
13
Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь.
14
Бо мы ведаем, што закон — духоўны, а я плоцкі, прададзены грэху.
15
Бо не разумею, што раблю; таму што ня тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю.
16
А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,
17
а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
18
Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго — не.
19
Добрага, якога хачу, не раблю, а ліхое, якога не хачу, раблю.
20
А калі раблю тое, чаго не хачу, дык ужо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
21
Дык вось, я знаходжу закон: што, калі хачу рабіць добрае, ува мне сядзіць благое;
22
бо ва ўнутраным чалавеку я маю задавальненьне ад закону Божага,
23
а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закону розуму майго і робіць мяне палонным закону грахоўнага, які ў чэлесах маіх.
24
Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
25
Дзякую Богу (майму) празь Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я служу розумам закону Божаму, а плоцьцю — закону грахоў.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16