bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ecclesiastes 4
Ecclesiastes 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 5 →
1
І я павярнуўся, i ўбачыў усякі прыгнёт, якi робіцца пад сонцам, i вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнiкаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
2
І я больш пахвалiў памёршых, якія ўжо памерлi, чым жывых, якія яшчэ жывуць.
3
А лепшы за іх абодвух той, якога яшчэ няма, які ня бачыў лiхiя справы, што робяцца пад сонцам.
4
І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца i кожны посьпех у справах выклiкае зайздрасьць да чалавека ў блiжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць i пагоня за ветрам.
5
Дурань складвае рукi свае i зьядае цела сваё.
6
Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца i пагоня за ветрам.
7
I я павярнуўся, і ўбачыў марнасьць пад сонцам.
8
[Чалавек] адзін, i няма другога, таксама няма анi сына, анi брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, i вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую i пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак.
9
Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю.
10
Бо калi адзiн упадзе, другi падніме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго.
11
Таксама, калi ляжаць двое, будзе цёпла ім; а як адзiн можа сагрэцца?
12
I, калi хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, i вяроўка патройная ня хутка парвецца.
13
Лепш хлопец бедны i мудры, чым валадар стары i дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады.
14
Бо той выходзіць з вязьніцы, каб валадарыць, а гэты ў валадарстве сваім можа стаць бедаком.
15
І я бачыў усіх, хто жыве і ходзіць пад сонцам, з тым хлопцам, другiм, які стане на месца ягонае.
16
Няма канца ўсяму народу, усiм, якiя былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. I гэта таксама марнасьць i турбаваньне духа.
17
Захоўвай ногі свае, калі ідзеш у дом Божы, і набліжайся туды, каб слухаць, а не складаць ахвяры як дурні, бо яны ня маюць веданьня, робячы зло.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12