bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ecclesiastes 7
Ecclesiastes 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 8 →
1
Лепш [добрае] iмя, чым добры алей, і [лепш] дзень сьмерцi, чым дзень нараджэньня.
2
Лепш iсьцi ў дом жалобы, чым ісьці ў дом сьвяткаваньня, бо там — канец кожнага чалавека, і [чалавек] жывы складае гэта ў сэрцы сваім.
3
Лепш смутак, чым сьмех, бо праз засмучанае аблічча будзе лепшым сэрца.
4
Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца дурняў — у доме радасьці.
5
Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.
6
Бо сьмех дурня — як трэскат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.
7
Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца.
8
Лепш канец справы, чым яе пачатак, лепш павольны [на гнеў], чым фанабэрысты.
9
Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў.
10
Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былi лепшыя, чым цяперашнiя?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта.
11
Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца.
12
Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.
13
Паглядзі на справы Божыя, бо хто можа выпрастаць тое, што Ён скрывіў.
14
У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень лiхi ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
15
Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гiне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў лiхоце сваёй.
16
Ня будзь залішне праведны, i ня будзь надта мудры! Навошта маеш нішчыць сам сябе?
17
Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць не ў свой час?
18
Добра, калi будзеш трымацца аднаго, i ад другога не прыбірай рукi тваёй, бо той, хто баiцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага.
19
Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.
20
Бо няма на зямлi чалавека праведнага, які робіць дабро i не грашыць.
21
Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклiнае цябе;
22
бо ведае сэрца тваё, што ты шмат разоў таксама праклiнаў іншых.
23
Усё гэта я выпрабаваў мудрасьцю, я сказаў: “Я буду мудрым”, але [мудрасьць] далёка ад мяне.
24
Далёка тое, што ўжо было, i глыбокае, глыбокае. Хто знойдзе яго?
25
Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць i разуменьне, i каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства.
26
І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнiк будзе злоўлены ёю.
27
Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезiяст, адно з другiм [дасьледуючы], каб знайсьцi разуменьне.
28
Чаго яшчэ шукала душа мая i не знайшла? Чалавека аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод усіх іх не знайшоў.
29
Вось толькi гэта я знайшоў, што Бог зрабіў чалавека правым, а яны шукаюць усялякія прыдумкі.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12