bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ecclesiastes 9
Ecclesiastes 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 10 →
1
Да ўсяго гэтага я прыклаў сэрца сваё, каб спасьцігнуць усё гэта, што праведныя i мудрыя, і ўчынкі iхнія — у руцэ Божай, і таксама любоў і нянавісьць. І чалавек ня ведае усяго таго, што перад ім.
2
Усё для ўсіх адно: адна доля для праведніка i для бязбожніка, для добрага і чыстага i для нячыстага, для таго, хто ахвяроўвае, і для таго, хто не ахвяроўвае i не складаючаму, як для добрага, так i для грэшнага; як для таго, які прысягае, так і для таго, які прысягаць баiцца.
3
І тое кепска ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсiх; i таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, i шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.
4
Бо той, хто знаходзіцца мiж усiмi жывымi, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў.
5
Бо жывыя ведаюць, што памруць; а памёршыя нiчога ня ведаюць, i ня маюць больш ніякай платы, бо забытая памяць пра iх.
6
Таксама любоў iхняя i нянавiсьць іхняя, i зайздрасьць іхняя ўжо счэзьлi, i ня маюць яны ўжо часткі на вякі ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам.
7
Ідзi, еш з радасьцю хлеб твой i пi са спакойным сэрцам вiно тваё, калі даспадобы Богу справы твае.
8
Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.
9
Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, ў-ва ўсе днi марнага жыцьця твайго, якiя дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьцi тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьцi i ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.
10
Усё, што можа зрабiць рука твая, рабi паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма анi справаў, анi разуменьня, анi веданьня, анi мудрасьці.
11
І павярнуўся я, i ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім [даецца пасьпяховы] бег i не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу i выпадку залежыць усё гэта.
12
Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкi заблытваюцца ў сiле, так сыны чалавечыя патрапляюць у лiхi час, які прыходзіць на іх нечакана.
13
Таксама бачыў я такую мудрасьць пад сонцам, і вялікай яна [падалася] для мяне:
14
Горад малы, i людзей у iм няшмат, і прыйшоў да яго вялiкi валадар, i атачыў яго, i насыпаў супраць яго вялікія валы.
15
І знайшоўся ў ім чалавек бедны i мудры, i выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; i нiводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.
16
І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, i словаў ягоных ня слухаюць”.
17
Спакойныя словы мудрых паслухаць [лепш], чым крык таго, хто пануе сярод дурняў.
18
Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзiн грэшнiк зьнішчыць шмат добрага.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12