bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Proverbs 1
Proverbs 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 2 →
1
Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля,
2
каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець словы розуму,
3
каб атрымаць настаўленьні ў разважлівасьці, праведнасьці, судзе і справядлівасьці.
4
каб неразумным даць разумнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць.
5
Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,
6
каб зразумець выслоўе і прыповесьць, словы мудрых і загадкі іхнія.
7
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
8
Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі свайго і не адкідай павучаньняў маці сваёй,
9
бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
10
Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.
11
Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага;
12
праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу;
13
знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю.
14
Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».
15
Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу сваю ад сьцежкі іхняй,
16
бо ногі іхнія бягуць да злачынства і сьпяшаюцца на праліцьцё крыві.
17
Бо надарэмна настаўляецца сетка на вачах усяго птаства.
18
А яны цікуюць на ўласную кроў, робяць засаду супраць душы? сваёй.
19
Такія вось сьцежкі кожнага, хто прагне чужога даброцьця; яно забірае душу таго, хто завалодае ім.
20
Мудрасьць гукае на вуліцах, на плошчах узьнімае голас свой,
21
на скрыжаваньнях шумлівых дарог кліча, у брамах гарадзкіх гучаць яе словы:
22
«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
23
Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.
24
Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
25
Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.
26
Дык і я буду сьмяяцца з вашага падзеньня, і насьмяхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.
27
Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхор, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
28
тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, шукаць мяне будуць, і ня знойдуць мяне.
29
Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху ГОСПАДАВА,
30
і не пайшлі за маімі парадамі, і ўзгардзілі маімі перасьцярогамі.
31
Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
32
Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.
33
А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31