bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Proverbs 5
Proverbs 5
Belarusian Bokun
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 6 →
1
Сыне мой, зважай на мудрасьць маю, прыхілі вуха тваё да розуму майго,
2
каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне.
3
Бо вусны распусьніцы ацякаюць мёдам, і паднябеньне яе мякчэйшае за алей,
4
але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.
5
Ногі ейныя да сьмерці зыходзяць, а стопы ейныя на пекла абапіраюцца.
6
Як яна не разумее сьцежкі жыцьця, дык хістаюцца крокі яе, і ты ня можаш ведаць іх.
7
Дык вось цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і не адыходзьцеся ад словаў вуснаў маіх.
8
Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,
9
каб не аддаць годнасьці сваёй іншым і гадоў сваіх — бязьлітаснаму,
10
каб не сыцелі чужынцы з сілы тваёй, і з працы тваёй — у доме чужым.
11
І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.
12
І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.
13
Ня слухаў я голасу настаўнікаў сваіх, і не прыхіляў я вуха свайго да тых, што вучылі мяне.
14
Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады? і народу!»
15
Пі ваду са сваёй крыніцы, тую, што цячэ з твайго калодзежу.
16
Навошта крыніцам тваім разьлівацца на вуліцы, а ручаям цячы па плошчах?
17
Няхай яны служаць толькі табе, а не чужынцам разам з табою.
18
Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.
19
Яна — ланя ласкавая і сарна прыгожая, ейныя грудзі няхай поюць цябе ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.
20
Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?
21
Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.
22
Бязбожніка схопяць ягоныя ўласныя правіны, і ён зьвязаны путамі грахоў сваіх.
23
Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31