bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Proverbs 23
Proverbs 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 24 →
1
Калі сядзеш есьці з вялікім панам, пільна зважай, што перад табою,
2
і прыстаў нож да горла твайго, калі прагавітая душа твая.
3
Ня квапся на прысмакі ягоныя, бо гэта падманлівы хлеб.
4
Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.
5
Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.
6
Ня еш хлеб з зайздросным і ня квапся на яго прысмакі,
7
бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца яго не з табою.
8
Кавалак, які ты зьеў, званітуеш, дарэмныя будуць салодкія словы твае.
9
Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі мовамі тваімі.
10
Не перасоўвай мяжы старадаўняй і на поле сіротаў не ўваходзь,
11
бо дужы Абаронца іхні, і Ён будзе бараніць іх у справе іхняй з табою.
12
Зьвярні сэрца тваё да настаўленьня, і вушы твае — да словаў веданьня.
13
Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.
14
Ты пакараеш яго дубцом і выратуеш душу ягоную ад пекла.
15
Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе радавацца з табою і маё сэрца.
16
І будуць цешыцца ныркі мае, калі на вуснах тваіх будуць словы правасьці.
17
Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху ГОСПАДАВЫМ,
18
бо ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.
19
Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].
20
Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,
21
бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
22
Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.
23
Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.
24
Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.
25
Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.
26
Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.
27
Бо распусьніца — яма глыбокая, і чужая [жонка] — цесны калодзеж.
28
Яна цікуе, быццам забойца, і памнажае ліхадзеяў паміж людзьмі.
29
У каго стогн? У каго гора? У каго сваркі? У каго смутак? У каго раны без прычыны? У каго чырвоныя вочы?
30
У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага.
31
Не глядзі на віно, як яно чырванее, як прамяніцца ў келіху, як роўненька ліецца,
32
у рэшце яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.
33
Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.
34
І будзеш ты як той, што ляжыць пасярод мора, і як той, што ляжыць на версе мачты.
35
[І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага».
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31