bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Thessalonians 2
1 Thessalonians 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
1
Самі ж ведаеце, браты, прыбыцьцё нашае да вас, што не бясплодным было,
2
але раней нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зьняваг у Філіпах, надзею сваю мелі мы ў Богу нашым, абвяшчаючы вам Эвангельле Божае ў многіх турботах.
3
Бо навучаньне наша не вынікае з памылкі, ані з нячыстасьці, ані з якога подступу,
4
але як выпрабаваныя Богам, каб было даверана нам Эвангельле, так і гаворым, каб не людзям падабацца, але Богу, які ведае сэрцы нашыя.
5
Бо ніколі, як ведаеце, не былі мы ў слове лісьлівымі, ані пры ніякай нагодзе хцівымі, Бог сьведка,
6
не шукалі таксама ў людзей славы, ані ў вас, і ані ў другіх.
7
Хоць маглі быць у паважаньні як апосталы Хрыстовыя, але сталіся мы малымі між вас; і як маці спагадная дзецям сваім,
8
так і мы, спагадныя вам, хацелі шчыра перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, сталіся бо вы нам вельмі дарагімі.
9
Вы памятаеце, браты, працу нашу і стому; днём і ноччу робячы, каб каго з вас не абцяжарыць, абвяшчалі мы вам Эвангельле Божае.
10
Сьведкі вы і Бог, як сьвята, справядліва і без нараканьня былі мы з вамі, якія ўверылі.
11
Самі ведаеце, як кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх,
12
просячы і пацяшаючы, пераконвалі жыць дастойна Бога, які паклікаў вас да Каралеўства свайго і хвалы.
13
Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсьць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веручых.
14
Бо сталіся вы, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі ў Хрысьце Езусе, бо і вы нацярпеліся ад землякоў вашых, як і яны ад Юдэяў,
15
якія і Госпада Езуса забілі і прарокаў, і нас перасьледавалі, і Богу не падабаюцца, і ўсім людзям працівяцца,
16
забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя не былі збаўлены; і гэтак дапаўняюць усё мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.
17
Мы ж, браты, разлучаныя з вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, тым мацней сьпяшаемся пабачыць вас з вялікім прагненьнем.
18
Вось жа хацелі мы пайсьці да вас, асабліва я, Павал, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан.
19
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасьцю, або вянком славы? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Езусам у прыход Ягоны?
20
Бо вы — наша слава і радасьць.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5