bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Thessalonians 3
1 Thessalonians 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Дзеля таго, што не маглі мы далей вытрымаць, дык захацелі мы самі застацца ў Атэнах
2
і паслалі да вас Цімафей, брата нашага і супрацоўніка Божага ў Эвангельлі Хрыстовым, для замацаваньня вашага і ажыўленьня веры вашай,
3
каб ніхто не хістаўся ў гэтых прыгнётах; самі ж бо ведаеце, што мы на гэта прызначаны.
4
Бо ж і ў вас будучы, мы прадказвалі вам, што будзем цярпець прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.
5
Таму вось і я, ня могучы далей стрымацца, паслаў даведацца пра веру вашу, ці ня зводзіць вас звадыяш і ці не дарэмнай была праца нашая.
6
Цяпер жа, пасьля прыбыцьця да нас ад вас Цімафея і весткі пра веру і любоў вашу, і што памятаеце пра нас, жадаючы ўсьцяж нас наведаць, як і мы вас,
7
пацешыліся гэтым, браты, што да вас ва ўсякім горы і прыгнёце нашым дзеля веры вашай,
8
бо мы цяпер жывём, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
9
Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, поўныя радасьці, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,
10
днём і ноччу гарача молімся, каб паглядзець на вас і дапоўніць тое, чаго не хапае веры вашай.
11
Хай жа сам Бог і Айцец наш і Госпад наш Езус выпрастуе дарогу нашу да вас.
12
А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць узаемнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы (маем) да вас.
13
Хай Ён узмоцніць сэрцы вашы, каб без заганы ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым чакалі прыходу Госпада нашага Езуса Хрыста з усімі Яго сьвятымі. Амэн.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5