bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
1 Thessalonians 5
1 Thessalonians 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
Пра час і пару (канца сьвету), браты, няма патрэбы вам пісаць,
2
бо самі добра ведаеце, што дзень Госпадаў прыйдзе, як злодзей ў ночы
3
Калі бо скажуць: “Супакой і бясьпека”, тады раптам прыйдзе на іх загуба, як боль (радзінаў) на цяжарную, і не ўцякуць.
4
Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень той захапіў вас, як злодзей,
5
усе бо вы — сыны сьвятла і дзеці дня. Мы не належым ані ночы, ані цемры.
6
Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма цьвярозымі.
7
Тыя бо, што сьпяць, ноччу сьпяць, і тыя, што п’юць, ноччу п’яныя.
8
Мы ж, якія належым дню, будзьма цьвярозымі, адзетыя ў панцыр веры і любові, і (маючы) шалом надзеі збаўленьня.
9
Бо не прызначыў нас Бог на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Езуса Хрыста,
10
памёршага за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, жылі з Ім заўсёды.
11
Таму пацяшайце адзін аднаго і падтрымоўвайцеся ўзаемна, як вы і робіце.
12
Просім вас, браты, каб паважалі тых, якія працуюць у вас і кіруюць вамі ў Госпадзе ды навучаюць вас,
13
каб больш любілі іх дзеля працы іхняй. Жывіце ў згодзе між сабою.
14
Просім вас, браты: спыняйце свавольных, пацяшайце маладушных, апякуйцеся хворымі, будзьце цярплівымі да ўсіх.
15
Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджацца, але рабіць заўсёды адзін аднаму і ўсім тое, што добрае.
16
Заўжды радуйцеся,
17
усьцяж маліцеся,
18
за ўсё дзякуйце; такая бо ёсьць воля Божая ў Езусе Хрысьце для вас.
19
Духа не гасіце,
20
прароцтвамі не пагарджайце,
21
усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.
22
Высьцерагайцеся усякага роду зла.
23
Хай жа сам Бог супакою ўсьвячае вас у-ва ўсім, каб дух ваш і душа, і цела захаваліся безаганнымі на прыход Госпада нашага Езуса Хрыста.
24
Верны Той, каторы паклікаў вас, які і даканае (гэта).
25
Браты, маліцеся за нас.
26
Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.
27
Прысягаю вас Госпадам, каб гэты ліст быў прачытаны ўсім братам.
28
Ласка Госпада нашага Езуса Хрыста (хай будзе) з вамі.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5