bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Ephesians 3
Ephesians 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
1
Дзеля таго я, Павал, стаўся вязьнем Хрыстовым для вас, паганаў.
2
Хіба чулі вы аб распарадкаваньні ласкі Божае, што дадзена мне адносна вас,
3
што праз аб’яўленьне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў.
4
Чытаючы тое, можаце зразумець маё разуменьне таямніцы Хрыстовай.
5
Не была яна абвешчана сынам чалавечым у папярэдніх пакаленьнях, як цяпер аб’яўлена сьвятым апосталам Ягоным і прарокам у Духу,
6
што пагане маюць быць спадкаемцамі (той самай спадчыны), і членамі (тога самага цела), і ўдзельнікамі абяцаньняў у Хрысьце Езусе праз Эвангельле,
7
слугой якога я стаўся паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне дзеяньнем магутнасьці.
8
Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацьці Хрыстовым
9
і выясьніць усім, як павінна зьдзейсьніцца гэта таямніца, скрытая ад вякоў у Богу, які ўсё стварыў,
10
каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасьць Божая
11
паводле адвечнага рашэньня, што пастанавіў Ён у Хрысьце Езусе, Госпадзе нашым,
12
у якім маем адвагу і доступ у надзеі праз веру ў Яго.
13
Таму вось прашу вас, ня падайце духам дзеля турботаў маіх пра вас, якія на хвалу вашу.
14
З гэтай прычыны схіляю калені мае перад Айцом,
15
ад якога паходзіць усякае айцоўства на небе і на зямлі,
16
каб даў вам паводле багацьця хвалы сваёй умацавацца сілай Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,
17
каб Хрыстос абжыўся праз веру ў сэрцах вашых і каб вы, умацаваныя і спасіленыя любоўю,
18
разам з усімі сьвятымі маглі зразумець, якая ёсьць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,
19
а таксама пазнаць любоў Хрыстову, перавышаючую ўсю веду, каб напоўніліся вы ўсёю поўняй Божаю.
20
А Таму, які можа многа больш зрабіць, чым мы просім або разумеем, магутнасьцю, якая дзейнічае ў нас,
21
Яму хвала ў Царкве і ў Хрысьце Езусе праз усе пакаленьні на вякі вечныя. Амэн.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6