bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Ephesians 6
Ephesians 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
1
Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Госпадзе, бо гэта справядліва.
2
Паважай бацьку твайго і маці тваю; гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:
3
каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі.
4
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Госпадавым.
5
Нявольнікі, са страхам і дрыжаньнем у прастаце сэрца падпарадкоўвайцеся цялесным гаспадарам вашым, як Хрысту,
6
не для вока служачы, каб людзям падабацца, але як слугі Хрыстовыя, выпаўняючыя волю Божую ад душы,
7
з добрай воляй паслугуючы, як Госпаду, а ня людзям,
8
ведаючы, што кожны, хто б зрабіў дабро, той і ад Бога атрымае, ці ён нявольнік, ці вольны.
9
І вы, гаспадары, падобна рабіце ім, зьмяншаючы пагрозы, ведаючы, што і іхні і ваш Госпад ёсьць ў небе, і што Ён не ўзіраецца на асобу.
10
Наастатак, браты, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ў сіле моцы Ягонай.
11
Апранецеся ў зброю Божую, каб змаглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла.
12
Бо нашае ваяваньне ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць ўладаў, супраць уладальнікаў гэтага сьвету цемры, супраць духаў злосьці нябесных.
13
Дзеля таго вазьміце зброю Божую, каб маглі ў дзень ліхі ўстаяць і ва ўсім застацца дасканалымі.
14
Дык стойце, падперазаўшы паясьніцы вашыя праўдаю і надзеўшы панцыр справядлівасьці,
15
і абуўшы ногі ў гатоўнасьць абвяшчаць Эвангельле супакою;
16
на ўсякую нагоду вазьміце шчыт веры, якім зможаце патушыць усе агністыя стрэлы ліхога;
17
і вазьміце шалом збаўленьня разам з мячом Духа, якім ёсьць Слова Божае,
18
усьцяж молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, і чуваючы з вытрываласьцю і просьбаю за ўсіх сьвятых
19
і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адчыненьне вуснаў маіх, каб адважна выяўляў таямніцы Эвангельля,
20
якога я пасланец у путах, каб меў адвагу так, як мне належыцца, гаварыць.
21
Каб жа і вы ведалі пра мае справы, што раблю, пра ўсё гэта раскажа вам Тыхік, найдаражэйшы брат і верны слуга ў Госпадзе,
22
якога я паслаў да вас на тое, каб вы ведалі, што ў нас робіцца, і каб ён пацешыў сэрцы вашыя.
23
Супакой вам, браты, і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыста.
24
Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Езуса Хрыста ў незьнішчальнасьці.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
All chapters:
1
2
3
4
5
6