bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Ephesians 4
Ephesians 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
1
Умольваю вас я, вязень Госпадаў, каб вы хадзілі дастойна пакліканьня, якім пакліканы,
2
з усёю пакорлівасьцю і лагоднасьцю, з доўгацярплівасьцю і любоўю адны адных пераносячы,
3
рупліва зьберагаючы адзінства духа ў супакоі.
4
Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы да адной надзеі пакліканьня вашага.
5
Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост.
6
Адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас.
7
Кожнаму ж з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстовага.
8
Таму вось кажа (Пісаньне): “Узыходзячы на вышыню, павёў палон у няволю і даў людзям дары”.
9
Што ж значыць “узыходзячы”, як ня тое, што перш зыйшоў у глыбейшыя нетры зямлі?
10
Хто зыйшоў, Той самы і ўзыйшоў вышэй усяго неба, каб усё напоўніць.
11
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і вучыцелямі
12
на ўдасканаленьне сьвятых, на патрэбы служэньня, на збудаваньне Цела Хрыстовага,
13
аж пакуль ня дойдзем да адзінства веры і пазнаньня Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры веку поўні Хрыстовай,
14
каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, кіданымі ўсякім ветрам навукі сапсаваных людзей і дурманячых ашуканстваў.
15
Трымаючыся праўды, ува ўсім узрастаем у любові ў Таго, хто ёсьць Галавой, Хрыста,
16
з якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі, мацаванымі праз дзейнасьць у сваю меру паасобнага члена расьце, і будуецца ў любові.
17
Вось аб гэтым кажу і сьведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як пагане, што ходзяць ў марнасьці розуму свайго,
18
маючы цьмяныя думкі, аддаленыя ад жыцьця Божага дзеля няведаньня, трываючага ў іх праз асьляпленьне іхняга сэрца,
19
якія сталіся нячулымі і аддалі саміх сябе на распусту, каб рабіць прагавіта ўсякую брыдоту.
20
Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,
21
калі толькі вы пра Яго чулі і калі ў Ім вучыліся, таму што праўда ў Езусе.
22
Дык пакіньце жыць паводле абычаю старога чалавека, прападаючага ў манлівых пажаданьнях,
23
а аднавіцеся духам розуму вашага
24
і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасьці і сьвятасьці праўды.
25
Дзеля таго, адкінуўшы падман, кажыце праўду кожны свайму бліжняму, бо мы члены адзін аднаму.
26
Гневаючыся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;
27
і не давайце месца д’яблу.
28
Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, робячы рукамі сваімі карыснае, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы патрабуючага.
29
Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаваньне веры, каб была мілай слухаючым.
30
І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, якім вы запячатаны на дзень адкупленьня.
31
Хай счэзне у вас усякая прыкрасьць, гнеў, і злосьць, і звадка, і ачарненьне, і ўсякая злоснасьць.
32
Будзьце ж паміж сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысьце.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6