bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Peter 1
2 Peter 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
1
Сымон Пётра, слуга і апостал Ісуса Хрыста, да тых, што прынялі з намі роўна дарагую веру па праўдзе Бога нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста:
2
ласка і мір вам няхай памножыцца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.
3
Як Божаю сілай Яго даравана нам усё патрэбнае дзеля жыцьця й пабожнасьці, праз пазнаньне Паклікаўшага нас славаю і цнатою,
4
якімі дараваны нам найвялікшыя і дарагія абяцаньні, каб праз іх сталіся вы ўдзельнікамі Божае прыроды, ухіліўшыся ад тленьня ў пажаданьні, што ў сьвеце,
5
дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў веры вашай цнату, у цнаце-ж розум,
6
у розуме стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці пабожнасьць,
7
у пабожнасьці браталюбства, а ў браталюбстве любоў.
8
Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажацца будзе, дык вы не астанецёся бязьдзейнымі і бяз плоду ў пазнаньні Го спада нашага Ісуса Хрысга;
9
у кім жа няма гэтага, той сьляпы, нявісны, забыўся аб ачышчэньні ранейшых грахоў сваіх.
10
Дзеля гэтага, браты, балей і балей старайцеся рабіць цьвёрдым вашае прызваньне й выбраньне: гэтак робячы, ніколі не спаткнецёся,
11
бо гэтак адчыніцца вам вольны ўваход у вечнае царства Госпада нашага і збавіцеля Ісуса Хрыста.
12
Дзеля гэтага я ніколі не перастану напамінаць вам аб гэтым, хоць вы й ведаеце гэта і ўмацованы ў гэтай праўдзе.
13
Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас напамінаньнем,
14
ведаючы, што хутка пакіну гэту маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне адкрыў.
15
Буду-ж старацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтыя рэчы.
16
Бо мы абвясьцілі вам сілу й прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за міфамі йдучы, але быўшы вачавідцамі велічы Яго.
17
Бо Ён прыняў ад Бога Айца чэсьць і славу, калі ад вялізарнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: Гэты ёсьць Сын Мой Улюблены, Якому спагадаю.
18
I гэты голас, як зыходзіў з неба, мы чулі, быўшы з Ім на сьвятой гарэ.
19
Дый маем найпэўнейшае слова прарочае; і вы добра робіце, што зварочваецеся да яго, як да сьветача, што сьвеціць у цёмным месцы, пакуль не разаднее і ня ўзыдзе дзяньніца ў сэрцах вашых,
20
ведаючы перадусім, што ніякае прароцтва ў пісаньні ня дзеецца сваім уласным разьвязаньнем.
21
Бо ніколі прароцтва ня выказвалася воляй чалавечай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, ведзеныя Духам сьвятым.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3